Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Правілы міністранта

  • Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы выконвае свае абавязкі як мага лепей.
  • Міністрант служыць Хрысту праз дапамогу людзям.
  • Міністрант вядзе барацьбу са сваімі грахамі і працуе над сваім характарам.
  • Міністрант развівае ў сабе Божае жыццё.
  • Міністрант пазнае літургію і ёю жыве.
  • Міністрант праз свае адносіны да іншых распаўсюджвае паўсюль праўдзівую радасць.
  • Міністрант у працы і забаве прыбліжае сваіх сяброў да Бога.
  • Міністрант пільны і сумленны ў навуцы і працы.
  • Міністрант моліцца за Айчыну і дбае пра прыгажосць сваёй Бацькаўшчыны.

Указанні для літургічнай службы алтара

Міністрант павінен прыходзіць ў касцёл не пазней за 15 хвілін да пачатку літургіі. Гэтая невялікая колькасць часу прызначаецца на малітву, духоўную падрыхтоўку да ўдзелу ў Эўхарыстыі або ў набажэнстве, пераапрананне, падрыхтоўку неабходных рэчаў, дапамогу святару ў апрананні.

Прыходзячы ў касцёл, міністрант найперш накіроўваецца да табэрнакулюма, каб аддаць пашану Хрысту, Гаспадару гэтага дома.

Удзел літургічнай службы ў св. Імшы не можа быць абмежаваны выконваннем даручанай ёй дзейнасці. Паслуга павінна весці іх да найбольш поўнага ўключэння ў святыя абрады і да “свядомага і плённага” ўдзелу ў іх.

Выкананне канкрэтных дзеянняў у літургіі павінна насіць характар паслугі, а не выступлення. Трэба падкрэсліваць змест абраду, а не самога сябе.

Да сакрыстыі можна выходзіць толькі тады, калі гэта неабходна.

Свае абавязкі неабходна выконваць своечасова, без спешкі.

Сваёй паставай і паводзінамі трэба даваць вернікам прыклад правільнага і поўнага ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Меткі: Міністрант, Хрысціянства