Раблю архітэктарам. Нядаўна мне ў рукі патрапіў альбом «Обмерные чертежи зданий бывшей киностудии научно-популярных фильмов. Том I», 1969 г. (арыгінальная назва). Акрамя стандартных чарцяжоў (планы, фасады, разрэзы, вузлы і г.д.) у альбом уклеены фотаздымкі касцёла: фасады, інтэр'еры, вузлы, архітэктурныя элементы. Хутчэй за ўсё гэтыя фоты былі зробленыя ў 1969 г., калі касцёл знаходзіўся ў поўным занядбанні. Раней ніколі іх не бачыў на прасторах інтэрнэту і вырашыў, што някепска было б іх паказаць шырокай аўдыторыі.
Падрабязней
Касцёл Святога Сымона і Святой Алены
Касцё́л Свято́га Сымо́на і Свято́й Але́ны (таксама вядомы як Чырво́ны касцё́л) — каталіцкі парафіяльны касцёл у неараманскім стылі ў Мінску, пабудаваны ў 1905—1910 гг. на грошы Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), вядомага гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі і Беларусі, віцэ-старшыні (а з 1907 г. і старшыні) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, у памяць аб яго заўчасна памерлых дзецях — Сямёну (Сымону) і Алене Вайніловічах.
Касцёл знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў непасрэднай блізкасці ад Дома ўрада і з'яўляецца адным з сімвалаў Мінска. Ён атрымаў у народзе неафіцыйную назву «Чырвоны касцёл» з-за колеру дахоўкі і цэглы, з якой быў пабудаваны, і з'яўляецца вялікай святыняй, помнікам культуры і гісторыі, які абараняецца законам Рэспублікі Беларусь. Пры касцёле пахаваны сам фундатар Эдвард Адамавіч Вайніловіч.
Падрабязней
Святары Чырвонага касцёла,
Вы Хрыстова Слова гадавалі.
Крылы багавернага анёла
Асланялі ўкленчаныя далі.
Ратавалі душы, А наўкола
Захлыналі ўсё знявер’я хвалі.
Свет як незамкнёная стадола,
Дзе грахоў чароды значавалі.
Памяці свянцоныя скрыжалі
Апусціліся зялёнадола.
Вы святую веру захавалі,
Святары Чырвонага касцёла.
Рыгор Барадулін
Падрабязней