Бэтлеемскую ноч мы называем ціхай; першы крык Божага Дзіцяці прынёс зямлі супакой, які адчуваецца ў апісаннях падзей, постацях сведкаў, іх словах і ўчынках.
Але была і іншая ноч. У Евангеллі паводле Мацвея чытаем: «Езус жа зноў ускрыкнуў моцным голасам і аддаў духа» (Мц 27, 50). Тады, у момант смерці Хрыста, «заслона ў святыні разарвалася надвое з верху аж да нізу, і зямля затрэслася, і скалы раскалоліся, і магілы адкрыліся» (Мц 27, 51-52а). Марыя, Божая Маці, была побач з Сынам у першыя і ў апошнія хвіліны зямнога жыцця. Якімі ж адрознымі яны былі...
Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.
Добрай альтэрнатывай злавесным маскам Хэлоўіна стаў сямейны баль Усіх Святых, арганізаваны мінскай парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
Імпрэза прайшла 18 лістапада ў дольнай зале Чырвонага касцёла пад дэвізам «На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!»
Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by.
За акном зіма, але заўсёды, калі надыходзіць 24 студзеня, успамін св. Францішака Сальскага, сваю прыгажосць, нібы каштоўны дыван, перад маімі вачыма раскрывае духмяная вясна.
Адразу пачынаю ўяўляць рознакаляровыя кветкі на палях і паласатых пчолак, якія сваёй ахвярнай працай збіраюць каштоўны скарб прыроды – мёд. Мёд заўсёды будзе для нас знакам цеплыні, дабрыні і слодычы. Часта любім пасмакаваць яго на свежай булцы або адчуць яго лекавую моц у гарбаце з малінамі.
Менавіта гэты «твор» пчалінага рою з’яўляецца найбольш адпаведным сімвалам постаці святога біскупа Жэневы, якога сёння ў літургіі ўзгадвае Каталіцкі Касцёл.
У месяцы маі ў касцёлах, капліцах і каля прыдарожных крыжоў гучаць спяваныя і рэцытаваныя заклікі Ларэтанскай літаніі да Панны Марыі. Разам з айцом Адамам Шустакам, дамініканінам, паразважаем над пяццю не зусім зразумелымі, на першы погляд, заклікамі, каб словы нашай малітвы напаўняліся сэнсам.
21 ліпеня, 6 гадоў назад, адышоў у вечнасць першы кардынал у Беларусі Казімір Свёнтэк. З гэтай нагоды публікуем размову Крыстыны Лялько з кардыналам «Ружы рознага колеру...» з нагоды 70-годдзя яго святарства, якая была надрукавана ў часопісе «Наша вера», № 3, 2009 г. Яшчэ болей артыкулаў, развітальных словаў і ўспамінаў пра кардынала чытайце ў спецвыпуску часопіса «Ave Maria», квартальніку «Наша вера» за 2011 г. і на нашым сайце. Заахвочваем таксама да малітвы за душу гэтага цудоўнага пастыра беларускага народа! Вечны адпачынак дай яму, Пане...
Апостал Якуб кажа: «Язык – гэта агонь, свет несправядлівасці; змешчаны паміж нашых членаў, язык апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцця, а сам запальваецца ад геены» (Як 3, 6).
Ксёндз Цім Байран SІ, які працуе з навучальнымі ўстановамі як супрацоўнік «Інстытута езуітаў», а да нядаўняга часу – каталіцкі капелан універсітэтаў Манчэстэра, разважае над асаблівасцямі жыцця ў інтэрнэце і дзеліцца некаторымі рэкамендацыямі.
Тема принятия решений часто рассматривается в разнообразных пособиях, ставящих цель помочь нам быть эффективными людьми, приспособленными к сложностям современной жизни. А какой подход предпринять, если мы хотим принимать решения в свете веры? – Духовные Упражнения св. Игнатия Лойолы содержат конкретные указания, которые могут помочь нам именно в этом. Предлагаем вашему вниманию метод, адаптированный из Духовных Упражнений.
Карантин и необходимая изоляция этих дней могут быть возможностью ежедневно участвовать в Святой Мессе. Хотя большинство из нас не имеет возможности ходить в церковь, у нас есть больше времени, чтобы каждый день смотреть трансляции Мессы в Интернете.
Напэўна, большасць вернікаў звярнулі ўвагу на незвычайны спеў, які ў нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана, а часам і ў будні падчас актавы Пасхі гучыць пасля рэспансарыйнага псальму перад чытаннем Евангелля.
Гэта так званая пасхальная секвенцыя, якая называецца па першых словах яе лацінскага тэксту Victimæ paschali laudes, што можна перакласці як «Ахвяры пасхальнай праслаўленне».
9-11 чэрвеня ў тэатральнай залекасцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар"Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд"Адкрытыя сэрцы".
“…Вось прыбылі магі з усходу ў Ерузалем.… Убачыўшы зорку, яны вельмі ўсцешыліся. І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, ладан і міра.” (Мц 2, 1, 10-11).
Лайкі, рэпосты, каментарыі… Зрабіць сэлфі на канцэрце або сфатаграфавацца ў новай сукенцы і хуценька запосціць гэта ў Facebook. Гэта звычайныя дзеянні большасці з нас сёння, у час панавання глабальнай сеткі інтэрнэту і развіцця сацыяльных медыя. Амаль што кожны свой крок фіксуем на камеру, каб потым паказаць «сябрам» у інтэрнэце. Аднак ці вартыя гэтыя дзеянні таго, каб растрачваць на іх столькі часу нашага жыцця?
— Адпачынак. Ці мае сэнс увогуле гаворка пра яго ў часе эканамічнага крызісу? Бо нашыя галовы цяпер занятыя больш тым, як лепш працаваць ды грошы зарабляць.
— Важна, вядома, навучыцца добра працаваць. Але такімі ўжо нас задумаў Творца, што мы мусім таксама і адпачываць. Адно што, варта навучыцца адпачываць так, каб гэта не стамляла ні таго, хто адпачывае, ні таго, хто знаходзіцца побач. Не выпадкова ж з’явіўся жарт: «Ад адпачынку адпачнем». На жаль, часцяком такое назіраецца асабліва сярод мужчын: чалавек працуе тыдзень, увечары ў пятніцу пачынае ўжо «адрывацца» з сябрамі, у суботу гэты працэс працягваецца, у нядзелю зранку трэба апахмяліцца, потым ён можа штосьці і зрабіць, каб жонка занадта не наракала, ну і ў панядзелак брыдзе стомлены на працу… «Падмацаваў», так бы мовіць, сілы. Таму адпачываць трэба таксама з розумам.
У трэцюю нядзелю Адвэнта каталіцкія скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі. Штогод прадстаўнік аўстрыйскіх скаўтаў запальвае лампаду ў базыліцы Божага Нараджэння ў Бэтлееме, затым спецыяльным рэйсам полымя прывозяць у Вену. Адтуль Бэтлеемскі агонь распаўсюджваецца па кранах Еўропы шляхам, так званай, скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя адно аднаму.