Парафіяльныя аб'явы
- У нашым касцёле штодзённа пасля святой Імшы а 19:00 адбываецца перапрашальная працэсія са спевам "Святы Божа" у інтэнцыі абароны ад каранавіруснай заразы. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гэтага набажэнства.
- У сувязі з пандэміяй у нашым касцёле часова не прымаюцца непатрэбныя рэчы для гуманітарнай дапамогі.
- 18 студзеня (панядзелак) пачынаецца тыдзень малітвы аб еднасці хрысціянаў, запрашаем далучыцца да гэтага набажэнства.
- 20 студзеня (серада) — успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка; св. Себасцьяна, мучаніка.
- 21 студзеня (чацвер) — успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 22 студзеня (пятніца) — успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка.
- 25 студзеня — свята навяртання св. Паўла, апостала.
- У кожную першую пятніцу месяца ў Мінску будзе праводзіцца адарацыя ў абарону жыцця. Ініцыятыва праводзіць усяночныя адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця з’явілася ў сталічнай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Далучыцца да малітвы можна ў касцёле па адрасе: г. Мінск, вул. Матусевіча. Адарацыя распачнецца пасля святой Імшы на 19:00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.