Рашучасць у рэфармаванні Касцёла, важныя экуменічныя жэсты і чарговыя навінкі, багаты план абвешчаных і рыхтуемых паездак – вось вобраз пантыфікату Святога Айца Францішка. Чым ён адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў? На якія важныя падзеі яго паслугі варта звярнуць увагу?
"Агульная інтэнцыя — экалагічна ўраўнаважаны стыль жыцця Молімся аб тым, каб мы ўсе здзяйснялі адважны выбар на карысць устрыманага і экалагічна ўраўнаважанага стылю жыцця і цешыліся, што ёсць маладыя людзі, якія настойліва да гэтага імкнуцца.
"Аб адмене смяротнага пакарання Молімся аб тым, каб смяротнае пакаранне, якое гвалтоўна парушае недатыкальнасць і годнасць асобы, было адменена заканадаўствамі ўсіх краін свету."
"За Касцёл, адкрыты для ўсіх Молімся, каб Касцёл, верны Евангеллю і адважны ў яго абвяшчэнні, быў месцам салідарнасці, братэрства і адкрытасці, усё глыбей жывучы сінадальнасцю."
“Агульная інтэнцыя — асноўныя правы.Молімся за людзей, якія рызыкуюць сваім жыццём, змагаючыся за асноўныя правы там, дзе пануюць дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, а таксама ў дэмакратычных краінах, якія перажываюць крызіс“
"За медыцынскіх работнікаў Молімся аб тым, каб праца медыцынскіх работнікаў па апецы над хворымі і пажылымі асобамі, асабліва ў найбяднейшых краінах, мела падтрымку ўладаў і мясцовых супольнасцяў."
"Агульная інтэнцыя — грамадская любоў Молімся аб тым, каб у канфліктных грамадскіх, эканамічных і палітычных сітуацыях мы былі адважнымі і поўнымі запалу творцамі дыялогу і любові."
"За пажылых Молімся за пажылых людзей, якія ўвасабляюць карані і памяць народа, каб іхні досвед і іхняя мудрасць дапамагалі наймалодшым глядзець у будучыню з надзеяй і адказнасцю."
"Агульная інтэнцыя – людзі, якія пакутуюць на дэпрэсію Молімся аб тым, каб людзі, якія пакутуюць на дэпрэсію або выгаранне, знаходзілі ва ўсіх падтрымку і святло, што адкрывае для жыцця."
"За дзяцей, якія церпяць Молімся аб тым, каб дзеці, якія церпяць — якія жывуць на вуліцы, ахвяры войнаў, сіроты, — мелі доступ да адукацыі і маглі нанава адкрыць любоў сям’і."
"Агульная інтэнцыя — насілле ў дачыненні да жанчын. Молімся ў інтэнцыі жанчын — ахвяр насілля, каб іх ахоўвала грамадства, а іхнія пакуты былі заўважаны і выслуханы."
"За сясцёр законных і кансэкраваных жанчын Молімся за законніц і кансэкраваных жанчын, дзякуючы ім за іх місію і адвагу, каб яны працягвалі знаходзіць новыя адказы на выклікі нашага часу."
"Агульная інтэнцыя — свет фінансаў Молімся аб тым, каб людзі, адказныя за фінансы, супрацоўнічалі з урадамі з мэтай урэгулявання фінансавай сферы і абароны грамадзян ад звязаных з гэтым пагрозаў.
"Аб веры для моладзіМолімся аб тым, каб моладзь, пакліканая да паўнаты жыцця, адкрыла ў Марыі прыклад умення слухаць, глыбіню распазнавання, мужнасць веры і прысвячэнне сябе служэнню."
"За касцёльныя рухі і групы Молімся за касцёльныя рухі і групы, каб яны штодня нанава адкрывалі сваю евангелізацыйную місію і прысвячалі свае харызмы служэнню ў патрэбах свету."