Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

 Копіі цудадзейных Марыйных абразоў наведалі ў перэгрынацыі юбілейную 100-ю парафію

100-м месцам, дзе сустрэлі спісы найбольш шанаваных на нашай зямлі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, стала парафія нябеснага апякуна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёла на Беларусі — святога Міхала Арханёла ў Гатаве (дэканат Мінск-Усход).

Амаль за тры гады перэгрынацыі спісаў Марыйных абразоў па розных парафіях Беларусі (і некаторых замежжа) колькасць няспыннай малітвы перад цудадзейнымі выявамі Багародзіцы налічвае больш за 1000 дзён. А адлегласць паміж парафіямі (ад касцёла да касцёла), дзе ўжо вернікі ўшаноўвалі абразы, складае каля 16174 км. Цяпер завяршаецца перэгрынацыя па Мінска-Магалёўскай архідыяцэзіі і скіроўваецца ў сталіцу — Мінск.

Так, суботнім вечарам 20 красавіка абразы ў сваёй капліцы віталі гатаўскія вернікі на чале са сваім душпастырам ксяндзом Аляксандрам Ашмянчуком CSMA.

Тыднем раней цудадзейныя выявы Божай Маці гасцілі ў новапабудаваным бярэзінскім касцёле Маці Божай Міласэрнасці, кансэкрацыя якога запланавана на 8 чэрвеня. 

«Заўсёды візіт Марыі ў форме перэгрынацыі для кожнай парафіі — вялікая духоўная падзея, якая ўзбагачае мясцовых вернікаў. Гэта — сувязь з тымі санктуарыямі і святымі месцамі, дзе стагоддзямі ўшаноўваюць Божую Маці шматлікія вернікі.

Сёння толькі пачатак, а таму нас чакае доўгая пілігрымка, знаёмства з кожным абразом Адзінай Найсвяцейшай Панны Марыі, якая ў розныя часы і ў розных месцах аб’яўлялася нашаму народу, каб ў патрэбны час асаблівым чынам кожнага атуліць сваёй апекай», — зазначыў пробашч парафіі.

Духоўны кіраўнік перэгрынацыі ксёндз Станіслаў Станеўскі CSsR, які на прыцягу ўсяго часу суправаджае спісы Марыйных абразоў, звярнуўся да прысутных з заклікам зірнуць на кожную выяву Святой Маці, дзе амаль на ўсіх абразах Марыя паказвае на Езуса, бо Ён — наша збаўленне.

«Марыя — Маці, Якая клапоціцца пра сваіх дзяцей; Яна нястомна хоча дапамагчы нам»,— дадаў куратар перэгрынацыі.

Спісы цудадзейных абразоў прабудуць ў аргагарадку Гатава ў касцёле святога Міхала Арханёла да 3 мая. А 19-й гадзіне вечара там адбудзецца Імша падзякі.

Паводле: catholic.by
Фота: Віктар Ведзень
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая