Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Вілейцы перад адпустам у 110-ю гадавіну пасвячэння касцёла сустрэлі спісы цудадзейных Марыйных абразоў

Увечары 11 верасня вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) у працэсіі ўрачыста прывіталі 17 спісаў найбольш шанаваных на Беларусі абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо трэці год перэгрынуюць па Беларусі і за мяжой.

Сустрэчай спісаў Марыйных ікон у вілейскай парафіі распачаўся адмысловы трыдуум — час духоўнай падрыхтоўкі да адпустовай урачыстасці тытулу касцёла ў 110-ю гадавіну з часу яго пасвячэння. 

Парадак трыдуума быў наступным: аўторак стаў днём асаблівай малітвы за памерлых, фундатараў святыні і ахвярадаўцаў, а ў сераду вернікі перажывалі дзень пакаяння і перапрашэня за грахі ўласныя і парафіяльнай супольнасці.

14 верасня, у чацвер, у Вілейцы адзначаецца ўрачыстасць тытулу касцёла — Узвышэння Святога Крыжа.

У Вілейку абразы Маці Божай прыбылі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат), дзе знаходзіліся з 18 жніўня пасля вяртання з Марыйнага санктуарыя ў Аглоне, што ў Латвіі. Там 14 жніўня ардынарый Рэзэкнэ-Аглонскай дыяцэзіі біскуп Яніс Буліс благаславіў спіс Маці Божай Аглонскай, Апякункі Поўначы, які цяпер разам з астатнімі працягвае перэгрынацыю па парафіях Беларусі. Касцёл ў Вілейцы стаў 83-м пунктам на шляху перэгрынацыі спісаў цудадзейных абразоў.

Вітаючы ў святыні Багародзіцу ў Яе іканапісных выявах, пробашч вілейскай парафіі ксёндз канонік Аляксандр Барыла зазначыў, што Марыя сама выбрала святыя месцы, дзе адорвае апекай вернікаў, сваіх дзяцей.

«Сёння мы духоўна знаходзімся і ў Будславе, і ў Вострай Браме, у Чэнстахове і нават ў Рыме. Мы з вамі знаходзімся ў адзін момант там, дзе Марыя хоча выпрошваць у свайго Сына ласкі для сваіх дзяцей.Так пакіравала Божая воля, што гэтую ўрачыстасць узбагачае нашая малітва праз заступніцтва Божай Маці. Мы спадзяемся, што нашая малітва прынясе вялікі плён ў духоўным жыцці кожнага з нас, а таксама будзе садзейнічаць росквіту ўсяго Каталіцкага Касцёла на нашай зямлі», — дадаў ксёндз Аляксандр Барыла.

Наблізіцца бліжэй, паразмаўляць і паглядзець Нябеснай Матулі ў вочы заахвоціў сабраных у Вілейцы вернікаў духоўны кіраўнік перэгрынацыі ксёндз Станіслаў Станеўскі CSsR. «Мырыя, прыходзячы да вас, хоча быць з вамі, слухаць вас, прытуліць кожнага да свайго матчынага сэрца», — сказаў святар.

Абразы ў вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа будуць знаходзіцца да суботы 23 верасня. У гэты дзень а 10-й гадзіне ў святыні адбудзецца святая Імша падзякі, аднак копіі цудадзейных абразоў застануцца ў горадзе яшчэ на тыдзень.

Пасля касцёла яны будуць даступныя для наведвання жыхарам і гасцям горада ў вілейскім краязнаўчым музеі імя Нікадзіма Сілівановіча да канца месяца.

30 верасня, згодна з планам перэгрынацыі, іх сустрэнуць у парафіі святога Францішка ў Салігорску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат).

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

 

Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая