Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Святая Імша сустрэчы спісаў цудадзейных абразоў Маці Божай у Лепелі (Віцебская дыяцэзія)

28 ліпеня пілігрымуючыя спісы цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прывіталі ў Лепельскім касцёле святога Казіміра.

Увечары доўгачаканыя абразы сустрэлі лепельскія вернікі начале са сваім пробашчам ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім. Вітаючы Божую Маці ў сваёй святыні святар зазначыў важнасць гэтай духоўнай падзеі для парафіі і вернікаў горада. "Мы рады, што і наша лепельская зямля ўзносіць малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі, і кожны зможа прыйсці ў святыню, каб папрасіць у Маці Божай абароны для нашай краіны, парафіяльнай сям'і, сябе, сваіх родных і блізкіх".

Спісы 16-ці цудадзейных вобразаў Маці Божай ужо трэці год пілігрымуюць па парафіях нашай і краіны (і не толькі) прыбілі з Новалукомльскай парафіі св. Марыі Магдалены, дзе тыдням раней там адзначылі святкаванне 25-годдзе заснавання парафіі і 20-годдзе з часу будаўніцтва касцёла. Пілігрымка вакол Беларусі, якая адбылася з 12 па 18 чэрвеня 2021 года па ініцыятыве пробашча Мінскага касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка тады складалася з 8-мі спісаў цудадзейных ікон з Марыйных санктуарыяў Беларусі. Пасля яе завяршэння распачалася перэгрынацыя іх па розных парафіях нашай краіны. З цягам часу да васьмі пілігрымуючых спісаў былі дапісаны і далучаны спісы абразоў Маці Божай Гомельскай (Успамога тых, хто ў патрэбе), Маці Божай Юравіцкай (Маці Міру і Згоды), Маці Божай Жыровіцкай (Маці Еднасці), Маці Божай Барунскай (Суцяшальніца Засмучаных), Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай,  (Апякунка Мінска). А яшчэ пазней зробы абразоў дапоўніліся цудадзейнымі выявамі з суседніх краін: перэгрынацыйны абраз Маці Божай Вастрабрамскайспіс цудадзейнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, а 27 чэрвеня далучаны 16-ты кананічны вобраз Божай Маці Нястомнай Дапамогі.

 Разам з лепельскім душпастырам святую Імшу ўзначаліў духоўны куратар перэгрынацыі а. Станіслаў Станеўскі CSsR.

Спісы цудадзейных Марыйных абразоў прабудуць у Лепелі ў касцёле святога Казіміра (вул. Герцэна 1) па 4-га жніўня. У пятніцу а 13-й гадзіне перад святымі абліччамі Божай Маці адбудзецца набажэнства падзякі. З гэтай нагоды на працягу тыдня можна асаблівым чынам ушанаваць нябесную Заступніцу, а таксама даведацца гісторыю аб'яўлення цудадзейных вобразаў Багародзіцы на нашай зямлі. 

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая