Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Маці Божая наведала Чашнікі (Віцебская дыяцэзія)

15 ліпеня спісы пілігрымуючых Марыйных абразоў сустрэлі вернікі Чашніцкай парафіі Перамянення Пана.

Прыбылі абразы ў Чашнікі (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат) з Мінскай грэка-каталіцкага храма душпастырскага цэнтра святога Праведнага Язэпа, дзе гэтым днём там адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. А двумя тыднямі раней славутыя вобразы Багародзіцы найбольш шанаваныя ўна нашай зямлі вярнуліся з Рыму, дзе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане іх благаславіў Папа Францішак.    

Суботнім вечарам разам з вернікамі парафіі да ўрачыстай сустрэчы Божай Маці далучыліся супрацоўнікі Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пасля чаго яны таксама прынялі ўдзел ў набажэнстве.

 

Ксёндз Мікалай Ліпскі, які апякуецца тутэйшымі вернікамі, зазначыў, што наведванне Маці Божай у цудоўных абразах, якія праслаўляюцца па ўсёй нашай краіне хрысціянамі розных канфесій – з'яўляецца важнай духоўнай падзеяй у жыцці парафіі і горада. "Сёння яны прыбываюць да нас, каб мы таксама маглі ўшанаваць кожны цудадзейны вобраз Найсвяцейшай Панны Марыі. Прасіць Яе заступніцтва перад Богам, бо мы праз Марыю ў гэтых іконах yшаноўваем Бога", – зазначыў святар.

Ведаем, што заўсёды, калі якая прывога ці радасць ідзём да матулі, ідзем каб прасіць яе заступніцтва, дапамогі, маці заўсёды выслухае і дапаможа. "І сёння мы прыходзім да нашай Нябеснай Маці, бо жадаем зазірнуць Ёй у вочы, сустрэцца з Яе святым поглядам".

Ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў Чашніцкім касцёле Перамянення Панна ў шматлікіх цудадзейных выявах можна на працягу наступнага тыдня. Штодня ў касцёле быдуць адбывацца святыя Імшы, а ў пянніцу, 21 ліпеня, а 17 гадзіне адбудзецца развітальная імша падзякі, пасля чаго спісы Марыйных абразоў накіруюцца ў Новалукомль, дзе ў 18.30 вернікі іх сустрэнуць у касцёле святой Марыі Магдалены.

На наступны дзнь (22 ліпеня) там адбудзецца фэст у гонар св. Марыі Магдалены, а таксама святкаванне 25-годдзя Новалукомльскай парафіі Пробаршч парафіі Св. Марыі Магдалены ксёндз Мікалай Ліпскі і парафіяне запрашаюць вернікаў і гасцей на гэтую адпустовую ўрачыстасць.

Фота: Віктар Ведзень

Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen

 

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая