Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Рым–Даўгінава: благаслаўлёныя Папам Францішкам спісы Марыйных абразоў працягнулі перэгрынацыю па парафіях Беларусі

На мінулым тыдні ўдзельнікі перэгрынацыі спісаў найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай, якая адбываецца ўжо трэці год, наведалі Італію, дзе ўзялі ўдзел у сустрэчы з Папам Францішкам на агульнай аўденцыі.

Яны здзейснілі пілігрымку ў Рым на чале з духоўным кіраўніком перэгрынацыі ксяндзом Станіславам Станеўскім CSsR, прывёзшы ў Вечны горад 15 копій ікон Багародзіцы, намаляваных мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько.

27 чэрвеня абразы былі выстаўлены ў санктуарыі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якім апякуюцца ксяндзы з законніцкай супольнасці рэдэмптарыстаў. У гэты дзень адзначаўся ўспамін Маці Божай, якую ўшаноўваюць пад тытулам Нястомнай Дапамогі. Святочную літургію ў рымскай святыні, дзе захоўваецца гэты цудадзейны абраз, упрыгожыў спевам хор з мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены «Голас Душы» пад кіраўніцтвам Таццяны Гажэўскай, які суправаджаў перэгрынацыю ў Італіі.

У святыні рэдэмптарыстаў збор ікон дапоўніся спісам цудадзейнага абраза Маці Божай Нястомнай Дапамогі, які стаў 16-й кананічнай выявай Найсвяцейшай Панны Марыі ў перэгрынацыйным зборы.

Гэты спіс вельмі папулярнага ва ўсім Касцёле, у тым ліку і ў Беларусі, абраза быў напісаны ксяндзом Яўгеніюшам Карпелем CSsR і падараваны для ўшанавання беларускім вернікам законнікамі Варшаўскай правінцыі рэдэмптарыстаў.

На наступны дзень, у сераду 28 чэрвеня, 16 Марыйных абразоў былі выстаўлены на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, дзе адбывалася агульная аўдыенцыя Папы Францішка. Святы Айцец прывітаў дэлегацыю вернікаў з Беларусі. Падчас сустрэчы з пастырам паўсюднага Касцёла хор «Голас душы» заспяваў папулярны ў нашай краіне рэлігійны спеў «Малюся за цябе, Беларусь».

Кульмінацыяй сустрэчы для беларускіх пілігрымаў стаў момант, калі Пантыфік, вітаючы дэлегацыю, благаславіў спісы цудадзейных абразоў.

З нагоды 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнай будслаўскай іконы Багародзіцы з Дзіцяткам Езусам на руках і 410-годдзя яе з’яўлення ў Будславе, ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў Папа Францішак атрымаў у дар копію абраза Маці Божай Будслаўскай.

Спісы цудадзейных Марыйных абразоў, збор якіх паступова павялічваецца, трэці год перэрынуюць па парафіях Беларусі. Яны ўжо не ўпершыню выехалі за межы нашай краіны, і гэтым разам на плошчы Святога Пятра перад імі мелі магчымасць маліцца ўдзельнікі агульнай папскай аўдыенцыі з Італіі і з усяго свету.

Пасля вяртання на радзіму, згодна з планам перэгрынацыі, распрацаваным да пачатку наступнага года, абразы прыбылі ў парафію святога Станіслава ў Даўгінаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Вілейскі дэканат). Касцёл у Даўгінаве, што знаходзіцца непадалёк ад Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, мае непасрэдную сувязь з цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай, які з 1610 па 1613 год захоўваўся менавіта ў даўгінаўскай святыні.

Цяпер жа гэтая парафія стала першай у нашай краіне, дзе беларускія вернікі маюць магчымасць ушанаваць спіс цудадзейнага абраза Маці Божай Нястомнай Дапамогі разам з іншымі 15-ю ўжо добра вядомымі выявамі Багародзіцы, якія благаславіў Папа Францішак.

Перэгрынацыя Марыйных абразоў, ініцыяваная пробашчам мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком, распачалася ў 2021 годзе. Тады ў чэрвені адбылася малітоўна-пакутніцкая аўтамабільная пілігрымка ўздоўж межаў Беларусі, удзельнікі якой праз заступніцтва Маці Божай маліліся аб міры ў нашай краіне і ва ўсім свеце. Пілігрымы разам са спісамі Марыйных абразоў праехалі 3125 кіламетраў. Пасля гэтага распачалася перэгрынацыя па святынях Беларусі і некаторых свецкіх культурных установах.

19 лістапада 2022 года ў межах святкавання Апекаў Маці Божай, якія адзначаліся ў Вільні на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс благаславіў перэгрынацыйны абраз Маці Божай Вастрабрамскай.

3 мая абразы з Беларусі знаходзіліся ў галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы, што ў Яснагорскім кляштары айцоў паўлінаў у Чэнстахове. Там Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ўрачыста благаславіў копію цудадзейнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай.

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen
Vedzen

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладыслаў Завальнюк