Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Святая Багародзіца ў Рудзенскай парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла

22-м суботнім красавіцкім днём маладая Рудзенская парафія стала 65-й каталіцкай супольнасцю, дзе вернікі ў сваёй святыні ўрачыста сустрэлі копіі (спісы) найбольш шанаваных цудадзейных Марыйных вобразаў у нашай краіне.

Святую Імшу ўзначаліў духаўнік перэгрынацыі айцей Станіслаў Станеўскі CSsR . "Марыя наша нябесная Матуля, Якую любім і шануем. Прыходзім да Яе з просьбамі і падзякамі, як гэта рабілі нашыя продкі. Калі мы паглядзім на копіі гэтых цудадзейных ікон, то ўбачым, што Марыя, амаль на ўсіх выявах, паказвае на Езуса Хрыста. Той, хто праз крыж і муку сваю адкупіў свет", – дадаў а. Станіслаў.

Для кожнага верніка родны свой вобраз Найсвяцейшай Маці. І звязана гэта  можа быць з асабістым знаёмствам з Багародзіцай, ці з атрыманымі Божымі ласкамі праз малітву да Маці Божай праз пэўны святы вобраз. А таксама з пілігрымкамі ў той ці іншы Марыйны санктуарый Беларусі, напрыклад, як гэта адбылося ў душпастыра Рудзенскай і Мар’інагорскай парафіі ксяндза Генрыха Кучынскага.

Святар распавёў, што для яго найбольш блізкая Маці Божая Тракельская, Каралева Сем’яў. Ксёндз, які паходзіць з Гродзенскай дыяцэзіі, будучы яшчэ клерыкам, сваю першую першую пілігрымку здзейсніў з Іўе менавіта ў Тракелі. "Калі паглядзім на Тракельскую Багародзіцу, то абраз цікавы і тым, што тут намалявана постаць святога Казіміра, які быў шчырым ушанавальнікам Эўхарыстыі і Найсвяцейшай Панны Марыі", – зазначыў душпастыр.

З гісторыі абраза Тракельскай Божай Маці ведаем, што выява святога Казіміра намалявана на асобным палатне і даклеена да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі іконы ў другой палове 17 стагоддзя. Святы каралевіч з ружанцам у руках кленчыць перад Бажай Маці, а ў адкрытай кнізе, якая ляжыць перад ім, можна прачытаць словы яго любімай песні: "Кожны дзень, душа мая, Марыю праслаўляй!" Падчас жыцця каралевіч Казімір прыкладаў усе намаганіі, каб распаўсюджваць хрысціянскую веру сярод простых людзей. Культ гэтага святога шырока распаўсюджаны на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага – у Польшчы, Літве і ў Беларусі, дзе з'яўляецца апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.

Падзялілася сваімі ўражаннямі і парафіянка Кацярына. Жанчына распавяла, што першае знаёмства з Багародзіцай адбылося раней у Вільні праз абраз Вастрабрамскай Маці – Маці Міласэрнасці. "Сёння першы раз убачыла гэтую перэгрынацыю і пра некаторыя іншыя выявы Найсвяцейшай Маці не ведала. Вельмі цікава даведацца глыбей пра астатнія абразы. Была здзіўлена, што сколькі зарэгістраваных цудаў адбылося праз заступіцтва Маці Божай Барунскай, не ведала, што зараз Яна без кароны. Таксама ўзнікла жаданне разам з сям’ёй наведаць Марыйныя санктуарыі, касцёлы адкуль паходзіць святыя іконы. А пакуль кожны вечар будзем чытаць дзеткам гіторыю абразоў і малітвы да кожнага з вобразаў".

Так Маці Божая заахвочвае не баяцца рабіць духоўныя крокі ў пазнанні Бога і Яго Провіда. Нагадвае нам пра малітву і абавязковую штодзённую падзяку за атрыманыя незлічонныя ласкі, што спрыяе ўмацаванню даверу да Усемагутнага Айца!

 Абразы прабудуць ў Рудзенску па 27 красавіка. А 19-й гадзіне ў касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла (вул. Савецкая 2а) адбудзецца Імша ўдзячнасці.

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая