Імша ўдзячнасці ў Рубяжэвіцкім касцёле святога Юзафа.
Рубяжэвіцкі Касцёл, гісторыя якога мае невычэрпнае значэнне ў духоўным развіцці і завахані веры на нашай зямлі ў часы ваяўнічага атэізму, з’яўляецца прыкладам адданасці Богу і моцнай веры людзей, дзякуючы якой шматлікія вернікі ў свой час скарыталі магчымасць прысці да Бога.
У першы красавіцкі дзень у мястэчку Рубяжэвічы адбылася святая Імша ўдзячнасці за перэгрынацыю копій цудадзейных Багародзічных абразоў, што напрацягу трох тыдняў прыбывалі ў касцёле святога Юзафа. Тыдням раней, ў нядзелю 19 сакавіка, там адзначылі парафіяльны адпуст з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Першы ж касцёл у Рубяжэвічах мясцовыя каталікі наведвалі яшчэ ў канцы 18 ст. Аднак драўляная святыня пасля паўстання 1863-64 гадоў была перададзена Праваслаўнай царкве. Да нашых дзён у першапачатковым выглядзе будынак не захаваўся, у савецкі час царкву зачынілі, а сам храм у 1972 годзе быў разабраны. З 2000-х на гістарычным месцы, дзе размяшчаўся першы касцёл цяпер знаходзіцца параваслаўны храм святога Мікалая, звонку ўпрыгожаны рознымі фрэскамі, рэпрадукцыямі вядомых хрысціянскіх сюжэтаў.
А калі шматлікая мясцовая Каталіцкая супольнасць у свой час засталася без сваёй святыні, тутэйшы жыхар Рубяжэвіч Антонія Тур выправіўся з просьбай да цара ў Пецярбург каб атрымаць дазвол на пабудовы касцёла. За свае неаднаразовыя дзеянні быў пакараны спасылкай разам з сям’ёй ў Сібір. Аднак перад гэтым у 1866 годзе на ўзгорак ён прывёз велізарны камень, на якім напісаў фразу: "Тут будзе пабудаваны каталіцкі касцёл". Атрымаўшы амністыю праз сем года, вярнуўся ў роднае мястэчка і зрабіў яшчэ адну спробу атрымаць станоўчы адказ на просьбу веруючых. На гэты раз цар усё – такі даў сваю згоду на будаўніцтва касцёла, але з пэўнымі патрабаваннямі для тэрміну будоўлі і памеру святыні. Нарэшце, ў 1911 годзе ў Рубяжэвічаў узвысіўся велічны каталіцкі касцёл Апякуна паўсюднага Касцёла – святога Юзафа, які па сёння паказвае шлях да Бога.
Багародзіца ніколі не пакідала сваіх парафіян. Так у левым бочным алтары захоўваецца вялікі абраз Маці Божай Вастрабрамскай, падараваны маці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
"Дзякуем Пану Богу, што Найсвяцейшая Панна Марыя адведавала нашую парафію. Вельмі цешымся з таго, што мы мелі магчымасць набліжацца да гісторыі кожнага абраза, і як адна парафіяльная сям’я можам разам праслаўляць Божую Маці. Яна нам дае Езуса Хрыста, і паказвае, каб мы былі заўсёды вернымі нашаму Збаўцы", – выказаўся пробашч кс. Уладзімір Каспарэвіч на Імшы ўдзячнасці арганізатарам перэгрынацыі.
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая