Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Пілігрымка з абразамі
  • У першую суботу Вялікага посту копіі найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай сустрэлі ў Клецкім касцёле святой Тройцы

У першую суботу Вялікага посту копіі найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай сустрэлі ў Клецкім касцёле святой Тройцы

Парафіяльная супольнасць у Клецку стала 5-й каталіцкай парафіяй Нясвіжскага дэканату, куды святая Марыя адправілася, каб адведаць сваіх дзяцей. 

Раней Багародзіца завітала ў Нясвіж, Капыль, Старыя Дарогі, і са Слуцка 25 лютага прыбыла ў парафію Святой Тройцы ў Клецк. 

Як гэта традыцыйна адбываецца падчас перэгрынацыі, каля святыні нябесную Матулю ў копіях Яе цудадзейных вобразаў прывіталі вернікі начале са сваім пробашчам ксяндзом Паўлам Слукой MSF. Праслаўляючы Яе спевамі  пілігрымуючыя абразы вернікі працэсіяй унеслі ў касцёл.

Як зазначыў а. Павел на пачатку святой Імшы “Багародзіца займае асаблівае месца ў гісторыі збаўлення, а таксама ў гісторыі нашай краіны. Бо ўсе копіі гэтых цудоўныых ікон – гэта вобразы адной Маці шанаваных ў розных месцах нашага краю”.

Звярнуўся са словам і духоўны айцец перэгрынацыі Станіслаў Станеўскі CSsR. У сваёй гаміліі, разважаючы над гісторыяй культу Маці Божай на нашай зямлі а. Станіслаў заўважыў, што амаль чатыры стагоддзі нашыя дзяды і прадзеды прыходзілі, каб ушанаваць Маці Божага Сына. А шматлікія цуды, якія былі здзейснены дзякуючы моцнай веры нашых продкаў і Божай ласцы – сведчаць аб тым, што Марыя заўсёды слухае кожнага. “Марыя прынесла нам самы вялікі цуд – Езуса Хрыста! Яна заахвочвае нас не толькі прыняць Яго, але і, слухаючы словы Хрыста – будаваць сваё жыццё згодна з воляй Божай”.

Абразы прабудуць ў Клецку па 11 сакавіка. Штодня падчас набажэнстваў, як было і ў папярэдніх парафіях, у перыяд прабывання абразоў адбудзецца асаблівая малітва праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. Душпастыр Павел Слука заахвочвае кожнага хрысціяніна, незалежна ад веравызнання, скарыстаць гэты час, каб аднавіць сваё асабістае спатканне з Багародзіцай.

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк