Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У касцёл Божага Цела ў Нясвіжы прыбылі копіі найбольш шанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай

У суботу 21 студзеня копіі найбольш шанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай у межах перэгрынацыі па парафіях нашай краіны былі дастаўленыя ў старадаўні касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Перэгрынацыя распачалася тут падчас Тыдня малітваў аб адзінстве хрысцяінаў і напярэдадні ўстаноўленай Папам Францішкам Нядзелі Божага слова. Абразы прыбылі ў Нясвіж з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе, дзе тыднем раней Божую Маці ўшаноўвалі мясцовыя вернікі. Копіі цудатворных Марыйных ікон прабудуць у нясвіжскім касцёле два тыдні. На працягу гэтага часу штодня падчас набажэнстваў будзе адбывацца асаблівае духоўнае знаёмства з кожнай з выяваў Багародзіцы, якіх цяпер чатырнаццаць.

Копіі абразоў у старадаўнюю святыню ў працэсіі ўнеслі нясвіжскія вернікі. На чале з духоўным кіраўніком перэгрынацыі ксяндзом Станіславам Станеўскім CSsR ушанаваць Божую Маці прыбылі пілігрымы з Мінска.

Вітаючы ў святыні пілігрымаў і Маці Божую ў Яе цудадзейных абразах, пробашч парафіі ксёндз канонік Пётр Шарко, дэкан Нясвіжскі, зазначыў, што ў гэтых копіях мы можам пазнаць тыя месцы, якія Марыя выбрала для Яе асаблівага культу. «Кожны з нас сёння прышоў, каб маліцца і прасіць у Маці Божай асаблівага заступніцтва. Верым, што Яна пакажа кожнаму шлях да збаўлення»,— сказаў святар.

У дзень сустрэчы копій абразоў у Нясвіжы адзначаўся ўспамін святой Агнешкі, панны і мучаніцы, якая ў маладым узросце аддала сваё жыццё, каб захаваць вернасць Богу.

У прамоўленай гаміліі ксёндз Станіслаў звярнуў увагу на тое, што кожная ікона — гэта сустрэча Маці Божай з чалавекам. «Найсвяцейшая Маці запрашае нас сёння да таго, каб мы прынялі Божае Слова і жылі ім. Заахвочваю вас увесь гэты час прыходзіць да Яе. Няхай гэта будзе час Божай ласкі, якую Марыя будзе выпрошваць для вас у Езуса Хрыста», — дадаў духоўны кіраўнік перэгрынацыі.

Напрыканцы Імшы перад іконамі Багародзіцы была прамоўлена Літанія да Маці Божай. У гэтай малітве прысутныя прасілі аб адзінстве хрысціянаў, аб еднасці паміж людзьмі і ў сем’ях. «Часта ў нашых сем’ях захоўваюцца і каталіцкая, і праваслаўная традыцыя. Няхай жа Маці Божая ў цудадзейных выявах яднае нас у адну сям’ю дзяцей Божых»,— сказаў ксёндз Пётр Шарко.

Гісторыяй стварэння копій Марыйных абразоў з вернікамі нясвіжскай парафіі падзялілася мастачка з Маладзечна Ядзвіга Сянько.

4 лютага а 10-й гадзіне ў нясвіжскім касцёле Божага Цела будзе цэлебравацца святая Імша падзякі, пасля чаго копіі цудадзейных абразоў скіруюцца ў парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі.

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

 

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк