Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай ва Уздзе

14 студзеня копіі Марыйных абразоў накіраваліся ў Уздзенскую парафію Узвышэння Святога Крыжа.

У гэтую святыню, якая была адноўлена каталіцкімі вернікамі ў 2004 годзе, абразы прыбылі з суседняй парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым, пробашчам якой ужо другі год з'яўляецца адзін з ксёндзоў Місіянераў Святой Сям'і а. Канстанцін Цыбульскі MSF. У жыцці заснавальніка гэтай супольнасці айцом Жанам Берцье (Галандыя 1895 г.) выключнае месца займала Марыя. Вось што ён казаў: “Наказваю вам, дзеці мае, каб вы больш маліліся да Маці Божай. Заўсёды дзякуйце Марыі, калі будзеце мець шчасце цэлебраваць Найсвяцейшую Ахвяру і абвяшчаць Божае слова, бо ўсё гэта толькі дзякуючы Ёй.” 

Манахі Кангрэгацыі Святой Сям'і нясуць служэнне ў большасці еўрапейскіх краін, у тым ліку ў Беларусі што з’явіліся ў 1991 годзе, і дзейнічаюць у Дзяржынску, Негарэлым, Уздзе, Фаніпалі, Лагойску, Плешчаніцах, Стаўбцах, Клецку і Новым Свержні.

Вітаючы на святой Імшы нашу нябесную Заступніцу ў сваіх выявах а. Канстанцін зазначыў, што завітала да нас Маці, каб прытуліць, ахінуць нас тым цяплом, якое маці мае для кожнага свайго дзіцяці.

З кожнага санктуарыя святая Марыя прыходзіць у нашыя парафіі і сем’і. Глядзіць з любоўю і заахвочвае нас да таго каб мы праз Яе імкнуліся да Бога. Як кожная маці жадае свайму дзіцяці самага лепшага, так і Марыя дае нам найвялікшы скарб – адкупіцеля Езуса Хрыста Божага Сына, дае нам радасць і надзею на вечнае жыццё. “Божая Маці заахвочвае кожнага, каб мы прыходзілі да Яе ўвесь час, не толькі, калі Яна прыбывае ў нашых святынях. А напрацягу ўсяго нашага зямнога вандравання, каб мы адкрывалі свае сэрцы да Яе, і змаглі аддаць Ёй кожную хвіліну свайго існавання” – такімі словамі на развітанне прамовіў духоўны кіраўнік перэгрынацыі а. Станіслаў Станеўскі CSsR.

Так Найсвяцейшая Панна Марыя працягвае свой шлях па шматлікіх парафіях нашай краіны, каб духоўна аднавіць і ўзмацніць сілы кожнага, хто Яе чакае...

Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen 0022
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі