Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Маці Божая ў копіях цудадзейных абразах неўзабаве наведае 55-ю парафію ў Беларусі

У час радаснага святкавання Божага Нараджэння Найсвяцейшая Панна Марыя ў сваіх цудадзейных выявах працягвае перэгрынацыю па парафіях нашай Бацькаўшчыны.

20 снежня копіі найбольш шанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай сустрэлі вернікі парафіі святой Ганны ў Дзяржынску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Стаўпецкі дэканат).

Ад пачатку перэгрынацыя дзяржынская парафія стала 54-й каталіцкай супольнасцю, дзе адбылася перэгрынацыя абразоў.

Сёлета таксама прайшлі тры духоўныя мерапрыемствы з іконамі ў свецкіх установах. 14 мая каталіцкія і праваслаўныя іерархі ўпершыню разам ўшанавалі Божую Маці ў Яе выявах у Гомельскім драматычным тэатры. Напрыканцы лета выстава абразоў прайшла ў гарадскім Палацы культуры горада Маладзечна, а ўвосень 13 выяваў былі прадстаўлены на выставе ў Польшы.

У сярэдзіне лістапада, падчас Апекаў Маці Божай Міласэрнасці Вастрабрамскай, абразы знаходзіліся ў Вільні. Тут, у горадзе Божай Міласэрнасці, да трынаццаці копій абразоў з беларускіх санктуарыяў далучылася яшчэ адна выява, асабліва папулярная на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.

Цяпер па нашых парафіях перэгрынуюць 14 копій цудадзейных, найбольш вядомых і шанаваных абразоў Найсвяцейшай Маці.

Перад тым, як абразы былі дастаўлены ў Дзяржынск, перад імі маліліся вернікі суседняй парафіі ў Волме, а яшчэ раней абразы пабывалі ў айцоў францішканаў ў Івянцы і Першаях.

Сустракаючы іконы на парозе дзяржынскай святыні, пробашч тутэйшай парафі ксёндз Сяргей Дабрагост MSF зазначыў, што гэтыя абразы сведчаць пра вялікую любоў і пашану беларускага народа да Багародзіцы.

«Колькі ж святых месцаў на нашай зямлі, дзе Багародзіца захацела аб’явіцца людзям і праз стагоддзі выслухоўвае просьбы вернікаў!»— падкрэсліў святар.

Узгадваючы некаторыя моманты з гісторыі перэгрынацыі, яе духоўны кіраўнік ксёндз Станіслаў Станеўскі CSsR падкрэсліў, што Марыя хоча наведаць кожную парафію.

«У нас не заўсёды ёсць магчымасць пабываць ў розных санктуарыях і святынях краіны, каб асабіста пакланіцца Маці Божай ў цудадзейнай іконе. Таму Марыя, як некалі паспяшыла наведаць сваю сваячку Альжбету, так сёння прыходзіць да кожнага з нас, каб несці нам дапамогу і супакой.Прыходзьце да Яе, паглядзіце Ёй у вочы, паразмаўляйце з Ёй як з Матуляй», — заахвоціў святар.

Копіі абразоў Маці Божай працягнуць перэгрынацыю па Стаўпецкім дэканаце.

7 студзеня а 10-й гадзіне ў дзяржынскім касцёле будзе цэлебравацца святая Імша падзякі, пасля чаго копіі цудадзейных ікон скіруюцца ў парафію Перамянення Пана ў Негарэлым, якая стане 55-й супольнасцю, дзе пройдзе перэгрынацыя.

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-
-12-20-abrazy-

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая