Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі вішнеўскай парафіі (Валожынскі дэканат)

У першую пятніцу месяца, калі ў Каталіцкім Касцёле адбываюцца асаблівыя набажэнствы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса, вішнеўскую парафію (Валожынскі дэканат) у копіях цудадзейных абразоў адведала Маці Божая.

Цяперашняя перэгрынацыя Марыйных вобразаў у касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі стала, нібыта, паралеллю з падзеяй далёкага мінулага, калі маладая дзяўчына Марыя адправілася праведаць сваячку Альжбету, каб падтрымаць яе ў благаслаўлёным стане, дапамагчы ёй у штодзённай працы. І, вядома ж, каб раздзяліць з Альжбетай Яе вялікую радасць. Так сёння Яна прыходзіць на духоўную дапамогу вішнеўскім вернікам, каб падтрымаць сваіх дзяцей, і з вялікай радасцю прывесці кожнага да свайго Сына і Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Пра гэта сведчаць поўныя ўдзячнасці словы святой Альжбеты: “Адкуль гэта мне, што Маці Пана майго прыйшла да мяне?”.

Вітаючы сваіх вернікаў і гасцей, якія прыбылі на гэтую радасную для парафіі ўрачыстасць, якая заўсёды чыніца на хвалу Божую і дзеля таго каб ушанаваць Найсвяцейшую Багародзіцу, пробашч ксёндз Юрый Мельдзюк выказаў спадзяванні, каб гэтая перэгрынацыя дадала кожнаму патрэбныя вялікія духоўныя ўзлёты праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці ў копіях цудадзейных ікон. "У шматлікіх мейсцах Яна праяўляе сваю цудоўную моц, няхай і ў нашым вішнеўскім краі ўмацую кожнага з нас гэтай вялікай ласкай. А таксама няхай ратуе нас ад граху вайны і ад усялякай нядолі.” - дадаў пробашч парафіі кс. Юрый Мельдзюк.

Айцец Станіслаў Станеўскі CSsR, які ўзначаліў святую Імшу распавёў вернікам, як з даўніх часоў у розных кутках нашай Бацькаўшчыны да Марыі звярталіся нашыя продкі, і з даверам прасілі дапамогі і парады. Сёння Божая Маці паспяшыла ў старажытную парафію ў гонар Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з бярэ свой пачатак з 1424 года, дзе ў вёсцы Вішнева быў узведзены драўляны касцёл. А пазней, ў 1637-1641 гадах на яго месцы быў пабудаваны новы каменны храм, які і захаваўся да нашых дзён.

Яна, нясен нам самы найвялікшы дар – Езуса Хрыста –  Адкупіцеля свету. І вось Яна гаворыць кожнаму з нас, так я некалі ў Кане Галілейскай: “зрабіце ўсё, што скажа вам мой Сын Езус Хрыстус”. Яна заахвочвае нас і сёння каб пачулі і прынялі ў сваім сэрцы словы Збавіцеля. Марыя заахвочвае, каб мы ў нашым жыцці выконвалі Божую волю. Бо калі сапраўды даверышся Богу, то будзеш сведкам цудаў у сваім жыцці”. – дадаў духоўны айцец перэгрынацыі.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы гервяцкімі вернікамі копій цудадзейных Марыйных абразоў можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=gjgIndH6h4c 

Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая