Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай ў Засвіры
з 16 па 23 ліпеня перад копіямі цудадзейных выяў Маці Божай змаглі памаліцца вернікі Засвірскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Вітаючы парафіян і гасцей ксёндз пробашч Алег Мурзіч, адзначыў: “Па гэтых абразах можна праслядзіць наколькі Маці Божая Валадарыць на шанашай зямлі. Бо мы можам пачытаць Будслаў, Баруны, Лагішын, Бялынічы…І гэта важна, тое, што Марыя ёсць менавіта там, у гэтых мясцінах, дзе мы можам адведаць Яе. А сёння Маці Божая ў асаблівы спосаб прыходзіць да нас. Мы можам самі дакрануцца да гэтай святасці, перад якой людзі ўжо моляцца стагоддзямі. Можам таксама звярнуцца да Цябе, папрасіць аб заступніцтве для нашых сем’яў, для нас саміх, каб мы сапраўды маглі ісці з надзеяй і супакоем у будычыну.”
Разам з пробашчам парафіі ўрачыстую святую Імшу узначаліў а. Язафат Кунцэвіч ОFM, які з’яўляецца вікарыям ў касцёле Святых Сымона і Алены. “Калі мы глядзім на гэтыя абразы, мы бачым нашую Нябесную Маці Марыю, якая заступаецца за нас перад сваім Сынам. Марыя слухае нашыя просьбы і просіць Езуса дабраславіць ўсім нам на вечнае жыццё”.
Кароткая звестка з гісторыі святыні: З канца 17 па сярэдзіну 19 ст. тут дзейнічаў кляштар ордэну кармелітаў, частка сцен якого захавалі да сёння. Парафія ж існуе з 1832 г., а касцёл пабудаваны ў 1714 годзе. На лёс Засвірскай святыні прыпала некалькі войн, падчас якіх ён дзейнічаў як праваслаўны храм, і нават, у ходзе Першай Сусветнай Вайны ў будынках былога кляштара размяшчаўся нямецкі шпіталь. Побач з ім можна ўбачыць мейсца пахаванне нямецкіх салдат і невялікі помнік у выглядзе трох крыжоў. Пасля Другой Сусветнай Вайны ў былых будынках кляштара размясцілася школа і інтэрнат, сам храм быў зачынены. Затым, паступова ўвесь комплекс павольна разбураўся. Аднак, у 1990 годзе будынак касцёл быў зноў вернуты каталікам, храм аднавілі.
Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=KsDBvQY9-co
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая