Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў прыбылі ў Іўе

Суботнім вечарам ва ўрачыстасць святога Юзафа, 19 сакавіка, копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў прывіталі ў іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэтыя копіі абразоў здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіяльных супольнасцях.

Копіі гэтых цудоўных абразоў нагадваюць нам пра непарыўную сувязь, якая існуе паміж Найсвяцейшай Паннай Марыяй, Хрыстом і Яго Касцёлам, – з такімі словамі звярнуўся да прысутных пробашч парафіі кс. Павел Калеснік. Разам з парафіянамі сустрэць Божую Маці каля касцёла сабраліся і вернікі з суседніх парафій. У промнях заходзячага сонца абразы ва ўрачыстай працэсіі пад спеў у гонар Марыі былі ўнесены ў святыню. 

Святую Імшу цэлебраваў разам з пробашчам ксяндзом Паўлам Калеснікам і ксяндзом Андрэем Ганчаром айцец Станіслаў Станеўскі CSsR з мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены. Святар звярнуў увагу на абранніка Марыі, які заклікае ўсіх нас вучыцца давяраць Пану Богу, быць адкрытымі на Божы Провід, трывалымі ў веры і не губляць надзеі. Па словах а. Станеўскага, Юзаф, Божы чалавек, якому Пан даверыў апеку над сваім Сынам Езусам Хрыстом, быў асобай глыбокай і сапраўднай веры. Для нас сёння ён з’яўляецца прыкладам паслухмянасці Богу, прыкладам веры і даверу Яму, адказнасці для нашых сем’яў”, – дадаў а. Станіслаў. Таксама, па словах святара, Марыя прыходзіць да нас, каб даць неабходныя ласкі і выслухаць кожнага, хто Ёй давяраецца.

На заканчэнне адбыўся Марыйны апэль, праз які ўсе прысутныя і парафія былі даручаны апецы Маці Божай.

На працягу двух тыдняў штодзённа на Імшы ў 9.00 і 18.00 у іўеўскай парафіі можна будзе бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй кожнага цудадзейнага абраза з санктуарыяў нашай краіны. “Не заўсёды можам наведаць святыя месцы, дзе знаходзяцца цудадзейныя абразы, але цяпер Нябесная Матуля прыйшла ў нашу парафіяльную супольнасць, і мы маем такую магчымасць разам перад Яе абразамі аддаць Ёй пашану і хвалу і праз Яе заступніцтва данесці свае просьбы і падзякі да Пана Бога, – адзначыў кс. Павел. Такім чынам пробашч заахвоціў асабліва ў час Вялікага посту засяродзіць увагу на ролі ў збаўленні свету Найсвяцейшай Панны Марыі як Маці Хрыста, той, у якой знаходзім шлях да дасканалага з’яднання з Езусам.

Для ўшанавання вернікамі копіі абразоў будуць знаходзіцца ў парафіі да 2 красавіка. У гэты дзень а 10-й гадзіне пройдзе развітальная Імша, пасля якой копіі абразоў накіруюцца ў парафію святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве, дзе Імша адбудзецца ў 19.00.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa"  https://www.youtube.com/watch?v=HaSxpDE2yr4 

Паводле: grodnensis.by

Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen 136-HDR

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк