Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі. 

Абразы прыбылі з варнянскай парафіі св. Юрыя, двума тыднямі раней яны знаходзіліся на Астравеччыне. Пасля таго як там адбылася Імша падзякі і развітальная працэсія, копіі абразоў скіраваліся на Смаргоншчыну.

Суботнім вечарам у маленькай, але ўтульнай капліцы св. Яна Паўла ІІ парафіяльная сям’я разам з пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам урачыста прывітала Нябесную Апякунку.

Гэта знакавая духоўная падзея ў нашай парафіі. У гэтых абразах мы бачым гісторыю нашага народа, а шанаванне культу Маці Божай з даўніх часоў гаворыць аб яго глыбокай Марыйнай традыцыі, – адзначыў пробашч.

Святую Імшу ўзначаліў а. Язафат Кунцэвіч ОFM з мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены. Звяртаючыся да вернікаў, святар узгадаў пра нагоду пазнаёміцца з цудадзейнымі абразамі, што прабываюць у розных месцах беларускай зямлі. Там у кожным месцы Езус пакінуў сваю Маці, каб кожны вернік мог прыйсці, адкрыць сваё сэрца і папрасіць, каб Марыя малілася свайму любаму Сыну, а Езус выслухоўваў нашыя малітвы і дапамагаў нам у розных нашых патрэбах згодна з воляй Айца Нябеснага, – дадаў ён.

На заканчэнне Эўхарыстыі кс. Яўген, падзякаваўшы ўсім прысутным і адказным за арганізацыю перэгрынацыі, ад імя парафіі выказаў падзяку мастачцы з Маладзечна Ядвізе Сянько, чыёй рукой былі створаны ўсе 13 копій цудадзейных абразоў, і пажадаў, каб яе талент “служыў такім пачэсным справам і далей”.

Завяршылася Імша спевам:

“Вядзі, Марыя, за сабой, куды Твой Сын пакліча нас.

З Табой праславім мы Яго – з Табой, Марыя, у кожны час…”

Кожны дзень падчас прабывання копій абразоў у парафіі вернікі на набажэнствах змогуць даведацца пра адзін з іх, пра яго гісторыю і ўшанаваць у кожным з іх Багародзіцу.

Копіі абразоў будуць знаходзіцца ў парафіі да 5 сакавіка. У гэты дзень а 8-й гадзіне раніцы ў смаргонскай капліцы (вул. Савецкая, 136-А, к. 1) адбудзецца развітальная Імша, пасля чаго а 10-й гадзіне іх прывітаюць вернікі парафіі Перамянення Пана ў Крэве.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=ZBAp8MAAw-g 

 

Паводле: grodnensis.by

Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк