Развітальная Імша-падзяка з копіямі Марыйных абразоў у Варнянах
Пасля 2-х тыдняў прыбывання на Астравеччыне копій цудадзейных абразоў, 19 лютага ў Варнянскай парафія св. Юрыя адбылося ўрачыстае развітанне з Марыйнымі вобразамі.
Святую Імшу суботнім днём ўзначаліў госць з Мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены а. Язафат Кунцэвіч ОFM. Звяртаючыся да прысутных вернікаў святар засяродзіў увагу на значэнні прысутнасці Маці Божай у нашым жыцці і Яе апецы. Пра дзейнасць кожнага абраза і тыя цуды, якія здзяйсняюцца праз Божую Маці: "Час прыбывання ў вашай парафіі копій абразоў Маці Божай з розных святых мейсцаў - сапраўды вялікая ласка, каб з’яднацца з тымі касцёламі на Беларусі, дзе Езус пакінуў сваю Маці. У любы час Бог з намі жыве. Заўсёды з намі ёсць Яго любая Маці."- дадаў айцец Язафат.
Развітваючыся з абразамі ксёндз пробаш Віктар Захарэўскі падзякаваў усім, хто наведваў на працягу тыдня святыню, каб пакланіцца Марыі і ўшанаваць ў кожным цудадзейным абразе. "Дзякуем Табе, Панна Марыя за прысутнасць, за тое што нас адведала. Яна нас не пакідае, Яна застаецца з намі, толькі гэтыя копіі паедуць пілігрымаваць у іншыя парафіі".
"Такая моц, што ўсе выявы Маці Божай тут разам, калі ўяўляеш, дзе знаходзяцца гэтыя санктуарыя – неверагодныя пачуцці ўзнікаюць, што зараз усе каля цябе." – падзяліўся ўражаннямі мясцовы вернік Сяргей.
Затым копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў адправіліся ў Смаргонскую парафію святога Яна Паўла ІІ.
Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=75YlnFoz2z4&t=19s
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк