Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Варнянах урачыста прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

12 лютага ў жыцці варнянскай парафіі св. Юрыя адбылася радасная духоўная падзея. У гэты дзень з астравецкай парафіі святых Космы і Дам’яна сюды былі перавезены вернікамі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны.

Варнянскія вернікі на чале з пробашчам ксяндзом Віктарам Захарэўскім сардэчна прывіталі ў святых выявах Нябесную Матулю ў пачатку цэнтральнай вуліцы аграгарадка. Затым пад урачысты спеў копіі абразоў пранеслі ў працэсіі вуліцамі Варнян у парафіяльную святыню.

Спачатку людзі ў шчырай атмасферы прысутнасці Нябеснай Маці памаліліся Ружанец. Затым адбылася святая Імша, якую ўзначаліў духоўны кіраўнік перэгрынацыі абразоў айцец Станіслаў Станеўскі CSsR. Звяртаючыся да вернікаў, святар адзначыў, што “кожная ікона – гэта вельмі вялікая гісторыя, гісторыя сустрэчы чалавека з Богам”. “Нашы дзяды і прадзеды прыходзілі пакланіцца да іх, каб расказаць пра свае праблемы, каб прасіць дапамогі, – дадаў а. Станеўскі. – І здараўся цуд за цудам, бо Марыя – наша найлепшая Матуля, Яна прынесла нам Езуса Хрыста, Яна дала нам самы вялікі скарб. Найкарацейшы шлях да Бога – шлях праз Марыю. Яна бярэ кожнага з нас за руку і вядзе да Езуса Хрыста. Яна кажа: “Вось гэта тваё самае вялікае Шчасце, самы значны Скарб! Можаш не мець багацця, але можаш быць самым шчаслівым, калі ў сэрцы жыве Езус...”.

Пасля Імшы святары разам з вернікамі, стоячы на каленях перад абразамі, памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі, праз заступніцтва Маці Божай звярнуліся да Бога з падзякамі перад кожным з абразоў.

Ксёндз Віктар Захарэўскі шчыра падзякаваў арганізатарам пілігрымкі з копіямі цудадзейных абразоў, у першую чаргу ксяндзу каноніку Уладзіславу Завальнюку і айцу Станіславу Станеўскаму, за дадзеную магчымасць наведаць у сваёй парафіі адначасова ўсе санктуарыі. Усім прысутным пробашч пажадаў, каб Марыя прынесла супакой у кожнае сэрца і сям’ю, а таксама каб кожны парафіянін на працягу тыдня змог, наведаўшы святыню, ушанаваць Маці Божую ў цудадзейных абразах.

Пасля заканчэння Імшы людзі не спяшаліся пакідаць касцёл, падыходзілі да абразоў, маліліся, кланяліся Маці Божай, дзякуючы Ёй і просячы дапамогі ў Заступніцы.

Копіі абразоў прабудуць у варнянскім касцёле да 19 лютага. У гэты дзень а 13-й гадзіне там адбудзецца Імша падзякі перад абразамі, пасля чаго копіі цудатворных ікон накіруюцца ў смаргонскую парафію св. Яна Паўла II (Імша а 18.00).

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=-E1A1tulluQ 

Паводле: grodnensis.by

Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
 

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк