Развітальная Імша з копіямі цудадзейных абразоў ў касцёле Святых Косьма і Дам'яна
У мінулую суботу ў Астраўцы адбылася святая Імша-падзяка перад копіямі абразоў з беларускіх санктуарыяў.
Вітаючы ўсіх прысутных, пробашч астравецкай парафіі ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч выказаў словы падзякі ўсім, хто займаецца арганізацыяй гэтай пілігрынацыі. Пробашчу Чырвонага касцёле кс. Уладзіславу Завальнюку за ідэю, дзякуючы якой вобразы Нябеснай Маці з розных санктуарыяў нашай краіны цяпер вандруюць па святынях Беларусі. Мастачцы Ядвізе Сенько, якая напісала копіі гэтых прыгожых ікон.
"Цешымся з таго, што зараз гэтыя прыжожыя вобразы Маці Божай прыбывалі разам у нашай парафіі. Дзякуем Богу за магчымасць убачыць і дакрануцца да цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, і праз Яе заступніцтва ўзнесці свае падзякі і просьбы да Бога." - адзначыў святар.
Таксама на Імшы прысутнічалі пілігрымы з Мінска, якія разам з астравецкімі вернікамі змаглі ўшанаваць Божую Маці.
Пасля чаго цудадзейныя ўрачыста былі перададзены семь'ям з Варнянскай парафіі св. Георгія (касцёл св. Юрыя).
Таксама паглядзець як гэта адбывалася можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=rwmMmWTbsAM&ab_channel=Missa
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк