Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копія абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў сустрэлі ў Мінойтах і Бярозаўцы.

У мінулыя выхадныя копіі каранаваных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія здзяйсняюць перэгрынацыю, прывіталі вернікі парафій у Мінойтах і Бярозаўцы.

Спачатку вернікі мінойтаўскай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Андрэя Баболі, праслаўляючы спевам Панну Марыю, у працэсіі ўрачыста ўнеслі абразы ў касцёл. Затым абразы сустрэлі вернікі суседняй парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы.

На пачатку святой Імшы ксёндз Андрэй Радзевіч, які разам з дыяканам Паўлам Шэметам апякуецца гэтымі парафіямі, адзначыў: “Гэта вялікая для нас ласка, што Марыя прыходзіць у нашыя парафіі, каб яшчэ раз паказаць нам на свайго Сына. Сёння дзякуем за гэты час і просім праз заступніцтва Маці Божай патрэбныя ласкі для нас і нашых сем’яў. Марыя прыходзіць, каб нам дапамагчы”.

Восенню мінулага года абразы ўжо пілігрымавалі па некаторых парафіях Гродзеншчыны. Цяпер яны прыбылі з Маладзечна, дзе знаходзіліся таксама ў дзвюх парафіях.

У гаміліі святар распавёў аб важнасці культу Маці Божай у жыцці веруючага чалавека. Паглядзеўшы на ўсе гэтыя прыгожыя абразы, можна заўважыць, як Марыя пяшчотна трымае маленькага Езуса на руках, паказваючы на свайго Сына, галоўнага Збаўцу.

Вернікі мінойтаўскай парафіі, хоць і з сумам развіталіся з нашай Маці ў Яе абразах, але, умацаваныя ў веры, засталіся з радасным уражаннем і спакоем у душы, ведаючы, што Мама сапраўды застаецца з імі і далей будзе заступацца за іх перад Богам. “Дзякуем Табе, нашая Нябесная Мама, за такую магчымасць сустрэчы і знаёмства з Табой!” – кажуць парафіяне.

У бярозаўскай парафіі прывітанне абразоў адбылося падобным чынам. Пасля Імшы вернікі заспявалі Апэль і, як кожны вечар, памаліліся Ружанец за нашую краіну. На гэты раз яны ахвяравалі малітву ў цудоўнай цёплай атмасферы прысутнасці нашай Нябеснай Мамы перад Яе абразамі.

Вернікі ў Бярозаўцы змогуць маліцца перад абразамі на працягу трох тыдняў. На вячэрніх Імшах яны змогуць даведацца пра гісторыю кожнага абраза, а таксама асаблівым чынам ушанаваць Багародзіцу ў якімсьці з іх.

5 лютага а 11-й гадзіне ў бярозаўскай парафіі адбудзецца развітальная Імша. Аднак перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў па Гродзенскай дыяцэзіі працягнецца.

Увечары 5 лютага ў 18.00 абразы прыбудуць у парафію святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы, дзе застануцца на два тыдні. 19 лютага іх сустрэнуць у смаргонскай парафіі св. Яна Паўла II, 5 сакавіка – у крэўскім касцёле Перамянення Пана, 19 сакавіка – у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, 2 красавіка – у касцёле Божай Міласэрнасці ў Воранаве.

Таксама паглядзець як гэта адбывалася можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=ZQkgPLYYE-I&ab_channel=Missa (у Мінойтах) і ў Бярозаўцы https://www.youtube.com/watch?v=3YxpBx1vFfI&ab_channel=Missa 

Паводле: grodnensis.by

Фота: Віктар Ведзень

Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V

 

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк