Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Маладзечне працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў

9 студзеня, у свята Хросту Пана, у Маладзечне адбыўся працяг перэгрынацыі копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў.

Двумя тыднямі раней маладзечанскія вернікі ўрачыста сустрэлі копіі ікон у касцёле святога Юзафа.

 

На развітанне з абразамі ў гэтай парафіі адбылася асаблівая малітва падзякі за іх знаходжанне ў супольнасці, што стала знакам наведвання Нябеснай Маці.

 

Потым сямейныя пары ў працэсіі развіталіся з копіямі абразоў, а пасля святой Імшы з удзелам дзяцей копіі абразоў у суправаджэнні ксяндза прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага прыбылі ў касцёл святога Айца Піо — святыню парафіі святога Казіміра, якой апякуюцца айцы з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

 

З урачыстым спевам вернікі гэтай парафіяльнай супольнасці прывіталі нябесную Матулю ў святых выявах. Мужчыны парафіі дружна і з вялікай пашанай заносілі копіі абразоў з беларускіх санктуарыяў ў святыню.

Пасля святарскага благаслаўлення вернікі, укленчыўшы перад абразамі, звярталіся да Багародзіцы з просьбамі і падзякай.

«Спадзяемся, што, пілігрымуючы па касцёлах Беларусі, Маці Божая з’яднае сваіх дзяцей у адно, і на нашай беларускай зямлі запануюць згода, мір, любоў, супакой і дабро»,— дзеляцца сваімі думкамі парафіяне.

Памаліцца перад абразамі ў маладзечанскім касцёле святога айца Піо можна да 15 студзеня.

 

У гэты дзень а 8-й гадзіне раніцы тут адбудзецца Імша падзякі перад абразамі, пасля чаго копіі цудатворных ікон скіруюцца ў Гродзенскую дыяцэзію.

А 16-й гадзіне іх прывітаюць у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Панна Езуса і святога Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат), а ў 18.00 вітаць абразы будуць вернікі суседняй парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат). У бярозаўскім касцёле копіі ікон з беларускіх санктуарыяў застануцца да 5 лютага.

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V
Vedzen V

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк