Маці Божая ў копіях цудадзейных абразоў наведала парафію ў Карэлічах, дзе служаць айцы паўліны.
У суботу 20 лістапада ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў закончыла свой побыт у Карэлічах.
Ранішнюю св. Імшу служылі кс. Станіслаў Станеўскі CSsR, кс. пробашч а. Ежы Саковіч OSPPE, а. Ануфрый Альховік OSPPE. Таксама разам маліўся апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт а. Сяргей Гаек і грэка-каталіцкі дыякан Вячаслаў. Тыдням раней парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дзе разам з карэліцкімі вернікамі ўшанаваў вобразы Маці Божай. Пасля літургіі Багародзіца скіравала сваё крокі па іншых мясцовасцях Гродзенскай дыяцэзіі.
Таксама паглядзець як гэта адбывалася можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=MvGZ9R3_82A&ab_channel=Missa
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк, Маці Божая