Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Мы просім, каб і нашыя сем'і жылі па прыкладу Святой Сям'і»: аплаткавая сустрэча сямейных рухаў прайшла ў Мінску

«Дзень сям'і» прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле

6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.

Задумка дня сям’і заключалася ў тым, каб зрабіць мінскія сем'і асабліва заўважнымі ў Касцёле ў духоўным пошуку, пошуку ведаў пра сужэнства і ў клопаце пра дзяцей.святая імша

У гэты дзень з гаміліямі падчас кожнай св. Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены звярталіся святары, якія з’яўляюцца душпастырамі сем’яў.
Пасля Імшы кожны жадаючы мог набыць кнігу заснавальніка душпастырства «Сужэнскiя сустрэчы» Ежы Гржыбоўскага «Дыялог — як духоўны шлях», выдадзены ў Pro Christo.канферэнцыя сем'яў

Сямейныя пары, якія разам з кс. Андрэем Стэцкевічам выступалі аніматарамі, падрыхтавалі спецыяльныя даклады для тых, хто прыйшоў на сустрэчу.

На працягу чатырох гадзін дзеці ўдзельнікаў ва ўзросце ад году да пятнаццацi былі пад апекай аніматараў, якія рабілі для старэйшых майстар-клас па вырабе паштовак, накладалi жадаючым аквагрым, праводзілі конкурс малюнка на тэму сям’і, а самыя маленькія бавілiся ў басейне з шарыкамі.дзеці гуляюць з шарыкамі

Як адзначаюць арганізацыі, своеасаблiвая эксперыментальная акцыя ўдалася, пра што сведчыць цікавасць яе ўдзельнікаў аб правядзенні наступнай такой сустрэчы.

дзеці малююць

Чарговы ўікенд для сужэнцаў адбудзецца 25– 27 лістапада 2016 года ў Ляскоўцы.

phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-
phoca thumb l siamja-

Алена і Павел Кузьміцкiя («Сужэнскiя Сустрэчы)»,
фота Ірыны Рубінавай

Паводле catholic.by

Меткі: Сужэнскія сустрэчы, Сям'я