Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну

15 красавіка, у Вялікую пятніцу, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю літургіі Мукі Пана ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць Крыж Хрыста, які стаў прыладаю збаўлення свету.

У прамоўленай падчас набажэнства гаміліі заслужаны іерарх падкрэсліў, што Крыж з’яўляецца сімвалам хрысціянства, таму што ён нагадвае свету аб ахвярнай любові Хрыста, якую Ён выказаў чалавецтву праз свае пакуты і смерць.

«Крыж мае пасланне для ўсіх вернікаў ва ўсе часы, бо надае сэнс выпрабаванням, а таксама прадстаўляе сабой сімвал любові і перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом.Выпрабаванні — гэта непазбежны шлях да дасягнення збаўлення і перамогі. Нездарма Езус кажа, што калі хтосьці хоча ісці зі ім, то павінен забыцца пра сябе і несці свой крыж», — нагадаў удзельнікам набажэнства арцыбіскуп, дадаўшы, што Крыж сведчыць пра ахвярную любоў Хрыста да чалавецтва і з’яўляецца відавочным доказам Яго любові.

«Езус аддаў сваё жыццё за нас і заклікае нас зрабіць тое ж самае для нашых братоў і сясцёр», — сцвердзіў арцыпастыр. Ён зазначыў, што Айцы Касцёла бачаць у чатырох баках крыжа сімвал любові Хрыста. На іх думку, вертыкальная частка азначае вышыню і глыбіню Яго любові, а гарызантальная — яе шырыню. Такая інтэрпрэтацыя, заўважыў іерарх, звязаная са словамі святога апостала Паўла, які маліўся аб тым, каб яго вучні мелі сілу зразумець шырыню, даўжыню, вышыню і глыбіню Хрыстовай любові.

«Пасланне крыжа з’яўляецца парадаксальным, таму што яно супярэчыць самому сабе. На самай справе ў гэтай супярэчнасці знаходзіцца неад’емная праўда, бо смерць нараджае новае жыццёТакім чынам Крыж Хрыста паказвае, як адмоўнае ператвараецца ў станоўчае.

Сапраўды, пакуты і боль могуць прынесці неймаверныя благаслаўленні. У гэтым кантэксце мы можам зразумець, чаму дрэва смерці ператварылася ў дрэва жыцця. У Старым Запавеце дрэва прывяло да грэхападзення Адама, але ў Новым яно прынесла славу новага Адама — Езуса Хрыста, які сваім Крыжом адкупіў свет. Яно красамоўна гаворыць пра перамогу дабра над злом», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Ён зазначыў, што Вялікая пятніца — гэта дзень, каб у мітусні сучаснага свету спыніцца і падумаць пра сэнс мукі і смерці Езуса Хрыста.

«Адзіны шлях да неба — гэта адкупленне, якое мы атрымалі дзякуючы Яго Крыжу.Езус заплаціў цану сваёй смерці за нашыя грахі і ўзяў на сябе нашае пакаранне. Але пры гэтым мы павінны разумець сваю ролю і адказнасць за гэты бясцэнны падарунак», — нагадаў арцыпастыр, дадаўшы, што чалавек атрымлівае збаўленне праз добраахвотны ўдзел у пакутах і смерці Езуса.

«Крыж Хрыста займае важнае месца ў таямніцы збаўлення і з’яўляецца арыенцірам у нашым жыцці. Ён вядзе да свабоды і ўваскрасення, якое надае сэнс пакутам і смерці. Гэта вельмі актуальна ў наш час, калі наша Бацькаўшчына і братняя Украіна, дзе ўжо другі месяц не спыняецца вайна, нясуць свой цяжкі крыж.

Крыж Езуса прымірыў чалавецтва з Богам. Няхай ён прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну, каб у ёй панавала згода, узаемная любоў, дух прабачэння, справялівасць і свабода. Няхай прывядзе да прымірэння паміж ваюючымі ва Украіне братнімі народамі, каб там запанаваў мір і справядлівасць; каб больш не было Каінаў, якія забіваюць сваіх братоў Абэляў, каб замест кананады пушак гучаў спеў анёлаў: „Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі»,— узнёс малітоўны заклік арцыпастыр.

На заканчэнне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў прысутных салідарна ўскласці на свае плечы крыж адзін аднаго і не баяцца выпрабаванняў крыжа штодзённага жыцця, «бо ў ім наша збаўленне і такі жаданы мір».

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-
-04-15-vpchk-

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Фота - Віктар Ведзень