Касцёл моліцца за ахвяраў Чарнобыльскай аварыі
26 красавіка, у Міжнародны дзень памяці ахвяраў радыяцыйных аварый і катастроф, у касцёле Св. Сымона і Св. Алены пад час Св. Імшы суммы а 11.00 маліліся за ахвяр Чарнобыльскай катастрофы, а таксама за ўсіх, хто да гэтага часу церпіць ад яе наступстваў. Усе вернікі ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання ў малітве.
Пасля Св. Імшы ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк разам з міністрантамі наведалі памятны знак «Ахвярам Чарнобыля», што ўсталяваны побач з мемарыяльнай капліцай у сталічным парку Дружбы народаў, там памаліліся за ахвяраў катастрофы і запалілі знічы.
Меткі: кс. Уладзіслаў Завальнюк