Віншуем ксяндза пробашча з 70-годдзем!
Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску віншуе ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка з Днём нараджэння, які ён адзначае 8 ліпеня.
Жадаем нашаму пробашчу Божага благаслаўлення ў добрых справах. Няхай Маці Божая, праслаўленая ў Будслаўскай іконе, выпрошвае ў свайго Сына шчодрыя ласкі для гэтага паважанага святара, які так шмат зрабіў для Касцёла ў Беларусі.
Меткі: кс. Уладзіслаў Завальнюк