Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Душпастыры мінскіх парафій сустрэліся на дзяленні аплаткай

Новапрэзбітэр Канстанцін Цыбульскі MSF: радасць дару святарства і боль страты матулі

У суботу 18 мая Канстанцін Цыбульскі, які належыць да супольнасці Ксяндзоў місіянераў Святой Сям’і, прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, а ў нядзелю адышла ў вечнасць яго маці Рэгіна.

Пасвячэнне ў новапрэзбітэры

Новапрэзбітэр Канстанцін Цыбульскі паходзіць з Мінска, са сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл). 18 мая з рук біскупа Улацлаўскага Веслава Мэрынга ён прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Разам з ім сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату і прэзбітэрату прынялі двое яго сабратоў з супольнасці Ксяндзоў місіянераў Святой Сям’і.

Як адзначыў у гаміліі падчас удзялення пасвячэнняў біскуп Мэрынг, яны сталі на шлях святарскага служэння ў нялёгкі час, таму заклікаў усіх прысутных маліцца за новапрэзбітэраў і новапасвячанага дыякана.

Першае цяжкае выпрабаванне напаткала кс. Канстанціна ўжо на наступны дзень: у нядзелю адышла ў вечнасць яго маці Рэгіна. Развітанне са спачылай адбудзецца ў пятніцу 24 мая а 12-й гадзіне. Цэлебрацыю пахавальнай св. Імшы і жалобных абрадаў у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пасвячэнне ў новапрэзбітэры

Пасвячэнне ў новапрэзбітэры

На наступны дзень, у суботу 25 мая, кс. Канстанцін Цыбульскі MSF будзе цэлебраваць сваю першую св. Імшу – прыміцыю – у сваёй роднай святыні.

Пачатак прыміцыйнай св. Імшы а 12-й гадзіне ў касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Запрашаем усіх атуліць малітвай новапрэзбітэра кс. Канстанціна Цыбульскага MSF і яго спачылую матулю.

Фота: Misjonarze Świętej Rodziny Prowincja Polska
Паводле catholic.by

Меткі: пакліканне, святары і законнікі, Пахаванне, Парафія, Пасвячэнне