Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Традыцыя працягваецца. Падарунак ад біскупа для Чырвонага касцёла

Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Чырвоным касцёле

25 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, у нашай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання).

Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі

У сваёй гаміліі іерарх звярнуў увагу на тое, што мясцовая парафіяльная супольнасць у гэты дзень перажывае своеасаблівую Пяцідзесятніцу, паколькі менавіта на 50-ты дзень пасля Вялікадня на апосталаў сышоў Дух Святы, а сакрамэнт канфірмацыі звязаны з прыняццем асаблівых дароў Духа Святога.

«Вы, якія ўжо былі ахрышчаныя, цяпер атрымаеце моц Духа Хрыста і будзеце пазначаныя на чале Яго крыжам. Перад светам вы павінны будзеце даваць сведчанне Яго Мукі і Уваскрасення, каб вашае жыццё, як кажа Апостал, было ва ўсялякім месцы добрым водарам Хрыста», – адзначыў біскуп, звяртаючыся да кандыдатаў да канфірмацыі.

Біскуп Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі

Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі 50 вернікаў. Яны рыхтаваліся да гэтай падзеі напрацягу некалькіх месяцаў. Падрыхтоўкай кандыдатаў да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі займаўся кс. Дзмітрый Іваноў.

кс. Кірыл Бардонаў
Фота Святланы Лабковіч

IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: Бежмаванне, Парафія, бп. Казімір Велікаселец OP, Канфірмацыя