Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Ліст да моладзі парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску

Аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары прайшла ў Мінску

20 снежня, у IV Нядзелю Адвэнту, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылася аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары Мінска. Сустрэча пачалася святой Імшой на літоўскай мове, якую цэлебраваў кс. Міхал Бубен.

У гаміліі, каментуючы фрагмент нядзельнага Евангелля, святар звярнуў  увагу на прыклад Найсвяцейшай Панны Марыі і заахвоціў прысутных, нягледзячы на цяжкасці, якія сустракаюцца ў нашым жыцці, несці людзям Езуса Хрыста, як Марыя. 

Пасля Эўхарыстыі адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткай і віншаванні з нагоды надыходзячага Божага Нараджэння. На пачатку святар благаславіў аплаткі і свечкі, каб кожны жадаючы мог узяць іх на вігілійны стол. Пасля малітвы прысутныя ўзгадалі тых з супольнасці, хто ўжо ад’ехаў на святы ў Літву. Асаблівым чынам узгадалі спадара Альвідаса Вайткунаса – консула, які летам 2015 г. скончыў сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.

Падрабязней

«Быць пратаганістамі св. Яна Хрысціцеля»: у мінскім Чырвоным касцёле прайшла аплаткавая сустрэча для катэхетаў архідыяцэзіі

19 снежня 2015 г. у касцёле Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску прайшла святая Імша для студэнтаў і выкладчыкаў «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а таксама для катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пасля Імшы, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адбылася аплаткавая сустрэча.

У гаміліі іерарх заахвоціў прысутных не сумнявацца ў Божай моцы і давяраць Богу, будучы сведкамі Яго прыйсця: «Ад нас саміх залежыць, ці пазнае свет Бога і ці даверыцца Яму. Бо Бог дзейнічае праз іншых. Кожны з нас атрымаў ад Бога шматлікія дары, якія дазваляюць нам выканаць Божы план і дапамагчы іншым наблізіцца да Хрыста».

Падрабязней