30 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама падчас Імшы прысутныя сем'і аднавілі сужэнскія абяцанні.
6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.
27 снежня касцёл Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску поўніўся дзіцячымі галасамі. На аплаткавую сустрэчу з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім прыйшлі цэлыя сем’і.
Удзельнікі розных сямейных рухаў у гэты дзень мелі магчымасць не толькі падзяліцца аплаткай, але і прэзентаваць сябе, распавёўшы пра сваю дзейнасць у Касцёле.
«Сёння мы ўшаноўваем Святую Сям’ю, але таксама просім, каб і нашыя сем’і жылі па яе прыкладзе, каб у іх быў заўсёды Бог, бо, калі мы стараемся жыць з Богам, то адкрываем сэрца на Яго ласку і Ён дапамагае нам перажываць розныя цяжкасці», — заўважыў біскуп Юрый Касабуцкі падчас святой Імшы, якой пачалася сустрэча.
«Сужэнскiя сустрэчы» — рух у Каталіцкім Касцёле, якi арганiзоўвае рэкалекцыi для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне i аднаўленне сужэнскай еднасцi i любовi. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбiць сваё каханне альбо адкрыць яго нанава, аднавiць адчуванне сутнасцi таямнiцы шлюбу. Мужу i жонцы прапаноўваецца дыялог, якi вядзецца толькi памiж iмi i дапамагае лепшаму ўзаемаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанава адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыi могуць прыязджаць i сужэнцы, якiя перажываюць сур’ёзныя канфлiкты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развiваць сваё супольнае жыццё. Рух «Сужэнскiя сустрэчы» праводзiць таксама «Вечары для закаханых» i «Вечарыны для нарачоных», якiя падрыхтоўваюць маладых людзей да таямнiцы шлюбу.
29 снежня, у свята Святой Сям’і, у мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены ўрачыстай цэлебрацыяй з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча завяршыўся пастырскі год, які ў Касцёле на Беларусі праходзіў пад дэвізам «Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі».