5 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас Імшы ў 12.00 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Паўлу Трону і дыяканскае пасвячэнне клерыку Аляксею Пілевічу.
24 жніўня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі дыякан Яўген Вінтоў прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Найчасцей, калі мы чуем слова "літургічныя кнігі", перад нашымі вачыма з'яўляюцца Імшал і лекцыянарый. Аднак іх нашмат болей. Касцёл абавязвае, каб літургія цэлебравалася аднолькава і згодна з верай, якую вызнаем. Для гэтага яна павінна цэлебравацца згодна з выдадзенымі Касцёлам літургічнымі кнігамі.
У суботу 18 мая Канстанцін Цыбульскі, які належыць да супольнасці Ксяндзоў місіянераў Святой Сям’і, прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, а ў нядзелю адышла ў вечнасць яго маці Рэгіна.
Новапрэзбітэр кс. Павел Трон 20 лістапада 2016, ва Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету цэлебраваў сваю першую Святую Імшу ў касцёле Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску.
24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, а выпускінк драгічынскай семінарыі Яўген Вінтаў — дыяканскае. Пасвячэнні ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
25 чэрвеня «гвардыя Хрыста» папоўнілася яшчэ адным духоўным жаўнерам. У мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Аўгуста Калясінскага, якое ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
11 чэрвеня ў свята Святой Троіцы ў каталіцкай парафіі св. Сымона і св. Алены адбылася прыміцыйная святая Імша беларускага манаха-паўліна, выхадцы з парафіі, айца Ануфрыя (Дзяніса Альховіка).
5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле былі ўдзелены прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Прэзбітэрам стаў дыякан Павел Трон, дыяканам — семінарыст Аляксей Пілевіч.