24 жніўня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі дыякан Яўген Вінтоў прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Даволі часта, прыходзячы ў касцёл, можна пабачыць кансэкраваных асобаў – сясцёр і братоў, айцоў. Усе яны належаць да нейкіх ордэнаў і супольнасцяў, якія маюць сваю акрэсленую харызму і заданне. Кожны чалавек, прымаючы рашэнне ўступіць у манаскую супольнасць, паступова знаёміцца з жыццём людзей, якія там прабываюць, праз працу, малітву і супольнае жыццё пачынае паволі напаўняцца духам таго ці іншага кляштара. І так з цягам часу маладзён ператвараецца ў сапраўднага манаха, які ўвабраў у сябе дух, харызму і акрэслены спосаб жыцця.
У суботу 18 мая Канстанцін Цыбульскі, які належыць да супольнасці Ксяндзоў місіянераў Святой Сям’і, прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, а ў нядзелю адышла ў вечнасць яго маці Рэгіна.
Сястра Эліза Мык ОР прыехала з Польшчы ў Беларусь пагасціць у сясцёр дамініканак. Калі мне сказалі, што гэта яна з сёстрамі знялі відэа, як яны ідуць паходкаю пінгвінаў па калідоры, я даведалася, што гэты ролік дапамог сабраць вялікую суму грошай на новы дом для юнакоў з парушэннямі ў развіцці.