Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Перэгрынацыя Марыйных абразоў у Крупках

12 кастрычніка ўрачыстая сустрэча спісаў абразоў абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў крупскім касцёле святога Юзафа.

Перэгрынацыя цудадзейных абразоў Багародзіцы адбываецца ў Бабруйску

1 красавіка, у першую суботу месяца — дзень, які ў Каталіцкім Касцёле традыцыйна асаблівым чынам прысвечаны Багародзіцы, — парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяецшай Панны Марыі ў Бабруйску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведалі копіі найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай.

Пілігрымка з абразамі Маці Божай праехала па Магілёўшчыне

14 чэрвеня, на трэці дзень пілігрымкі-перэгрынацыі, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў, яе ўдзельнікі праехалі па усходняй частцы Беларусі — Магілёўшчыне.

Пілігрымка з абразамі Маці Божай праехала па Магілёўшчыне

14 чэрвеня, на трэці дзень пілігрымкі-перэгрынацыі, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў, яе ўдзельнікі праехалі па усходняй частцы Беларусі — Магілёўшчыне.

Пілігрымка з копіямі цудадзейных ікон Багародзіцы завітала ў Браслаў

У нядзелю 13 чэрвеня разам з вернікамі нашай парафіі маліліся ўдзельнікі пілігрымкі з копіямі беларускіх абразоў Маці Божай, каранаванымі папскімі каронамі. Шлях пілігрымаў пралягае ўздоўж беларускай мяжы.

Пілігрымы на аўтамабілях з абразамі Маці Божай перасяклі Беларускае Палессе і кіруюцца ў Гродна

Блізіцца да завяршэння посная пілігрымка на аўтамабілях з копіямі цудадзейных абразоў Багародзіцы з санктуарыяў Беларусі, якая 15–17 чэрвеня перасякла з усходу на захад увесь абшар Беларускага Палесся і неўзабаве завершыцца ў Гродне — там, адкуль стартавала шэсць дзён таму.

Пілігрымы на аўтамабілях з абразамі Маці Божай перасяклі Беларускае Палессе і кіруюцца ў Гродна

Блізіцца да завяршэння посная пілігрымка на аўтамабілях з копіямі цудадзейных абразоў Багародзіцы з санктуарыяў Беларусі, якая 15–17 чэрвеня перасякла з усходу на захад увесь абшар Беларускага Палесся і неўзабаве завершыцца ў Гродне — там, адкуль стартавала шэсць дзён таму.

Плешчаніцы сустракае Маці Божую

5 студзеня, напярэдадні святкавання ўрачыстасці Аб'яўлення Пана, у Плешчаніцкую парафію святой Ганны прыбылі паломніцкія Багародзічныя іконы.

Праз Марыю да Езуса

Немагчыма ўстрымацца, каб не заахвоціць усіх да сардэчнага набажэнства, дзіцячай любові, а таксама да найбольш шчырых пачуццяў да ўмілаванай Маці Марыі як да асаблівага і дзейснага сродку жыцця ў Хрысце. Менавіта Яе вітаюць заклікамі: Маці ласкі Божай, Маці Міласэрнасці, асабліва цяпер, у маі, калі збіраемся на маёвыя набажэнствы ў нашых касцёлах, капліцах, каля прыдарожных крыжоў у вёсках і ў хатах.

Працягам перэгрынацыі спісаў Марыйных абразоў ў Вілейцы стала выстава іх ў краязнаўчым музеі

Суботнім днём 23 верасня ў выставачнай зале вілейскага краязнаўчага музея імя Нікадзіма Сілівановіча адкрылася выстава "Спісы Цудадзейных Абразоў Маці Божай". Выстава экспануецца з нагоды святкавання 110-годдзекасцёла Узвышэння Святога Крыжа  ў Вілейцы, якое азначалася тыдням раней ў парафіі. Менавіта там абразы прыбывалі для ўшаванання вернікамі з 11 верасня.

Рым–Даўгінава: благаслаўлёныя Папам Францішкам спісы Марыйных абразоў працягнулі перэгрынацыю па парафіях Беларусі

На мінулым тыдні ўдзельнікі перэгрынацыі спісаў найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай, якая адбываецца ўжо трэці год, наведалі Італію, дзе ўзялі ўдзел у сустрэчы з Папам Францішкам на агульнай аўденцыі.

Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 3, 9-15. 20
Маці ўсіх жывых

Чытанне кнігі Быцця.

Калі ж Адам з’еў з дрэва, паклікаў Пан Бог Адама і сказаў яму: Дзе ты? Ён адказаў: Я пачуў голас твой у раі і спалохаўся, бо голы я, таму схаваўся. Сказаў Бог: Хто сказаў табе, што ты голы? Можа еў ты з дрэва, з якога Я забараніў табе есці? Адам сказаў: Жанчына, якую Ты даў мне, яна дала мне, і еў я. І сказаў Пан Бог жанчыне: Чаму ты гэта зрабіла? Яна сказала: Змей падмануў мяне, і ела я. Тады сказаў Пан Бог змею:

За тое, што ты зрабіў гэта,
ты пракляты паміж усімі жывёламі і паміж усімі звярамі палявымі.
На жываце сваім поўзаць будзеш
і пыл будзеш есці
праз усе дні жыцця свайго.
Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю,
і паміж патомствам тваім, і паміж яе патомствам.
Яно струшчыць табе галаву,
а ты струшчыш яго пяту.

І назваў Адам жонку сваю Евай, бо яна стала маці ўсіх жывых.

Гэта слова Божае.

Святая Багародзіца ў Рудзенскай парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла

22-м суботнім красавіцкім днём маладая Рудзенская парафія стала 65-й каталіцкай супольнасцю, дзе вернікі ў сваёй святыні ўрачыста сустрэлі копіі (спісы) найбольш шанаваных цудадзейных Марыйных вобразаў у нашай краіне.