У суботу 21 студзенякопіі найбольш шанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай у межах перэгрынацыі па парафіях нашай краіны былі дастаўленыя ў старадаўні касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
20 кастрычніка ў Крупках, у мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева, філіяле Крупскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, адбылося адкрыццё выставы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай.
З 1 па 3 мая падчас урачыстасцяў у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы,што ў Яснагорскім кляштары паўлінаў у Чэнстахове, знаходзіліся копіі найбольш шанаваных абразоў Маці Божай,якія ўжо другі год перэгрынуюць па Беларусі.
20–21 жніўня ў гарадскім Палацы культуры горада Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі, перэгрынацыя якіх ужо другі год адбываецца па парафіях нашай краіны.
У першую суботу навага годакопіі пілігрымуючыхабразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прыбылі ў маладую святыню Перамянення Пана ў аграгарадку Негарэлае (Стаўбцоўскі дэканат).
У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылікопіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі.
Догмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці.
Пій ХІІ лічыў, што распаўсюджванне марыйнай пабожнасці з’яўляецца гарантыяй пашырэння дабра ў свеце і адкрытасці людзей на дары і ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць, каб дапамагчы свету падняцца «з жудасных бедстваў» – і мінулых і тых, якія адбываюцца ў сучаснай гісторыі. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях.
Якое значэнне маюць Фацімскія аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі для сучаснага чалавецтва? І ці застаюцца яны яшчэ актуальнымі пасля раскрыцця трэцяй часткі Фацімскай таямніцы? Пасланне Маці Божай, якая 13 мая 1917 года аб’явілася тром фацімскім дзецям, з’яўляецца ключом да разумення не толькі падзеяў ХХ стагоддзя, але таксама сучаснасці і будучыні.
Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях Беларусі, 14 кастрычніка наведалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат).
Шкаплер – гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла. Праз яго Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Ён з'яўляецца знакам апекі і заступніцтва нашай Каралевы.
Пасвячы авечак у даліне Кова да Ірыя, дзеці сустракаліся з Марыяй, якая дала ім у рукі канкрэтную зброю для змагання з сіламі зла і сказала: “Я – Каралева святога Ружанца. Прыходжу папярэдзіць вернікаў, каб выправіліся і пакаяліся. Нельга больш абражаць Бога, таму што Ён ужо вельмі зняважаны чалавечымі грахамі... Людзі павінны адгаворваць Ружанец. Няхай моляцца яго штодня”.
Многія з нас на пытанне, як і калі з’явіўся Ружанец, адказалі б без вагання, што ён быў уведзены ў ХІІ ст. святым Дамінікам, які з яго дапамогаю навяртаў ерэтыкоў. Гэтае перакананне мае за сабою доўгую і моцна замацаваную традыцыю. Аднак гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што Ружанец, напэўна, не ўзнік з аднаго жадання волі і не мае толькі аднаго стваральніка.