Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

 У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў

14 і 15 мая ў Гомелі была арганізавана выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія перэгрынуюць па краіне.

“Будзем ехаць!” або Пра вандроўку Маці Божай па Беларусі

Будслаў, Браслаў, Брэст, Бялынічы, Гудагай, Гродна, Лагішын, Тракелі – копіі цудадзейных абразоўз гэтых найвядомейшых санктуарыяў Беларусі пачалі перэгрынацыю па нашай краіне ў чэрвені мінулага года.

«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

«Ружа містычная». Раскрываем сэнс заклікаў літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі

У месяцы маі ў касцёлах, капліцах і каля прыдарожных крыжоў гучаць спяваныя і рэцытаваныя заклікі Ларэтанскай літаніі да Панны Марыі. Разам з айцом Адамам Шустакам, дамініканінам, паразважаем над пяццю не зусім зразумелымі, на першы погляд, заклікамі, каб словы нашай малітвы напаўняліся сэнсам.

[з пілігрымкі вакол краіны] Пілігрымы з абразамі наведалі касцёл у Магілёве.

13 чэрвеня пакутная аўтамабільная пілігрымка з копіямі абразоў з беларускіх санктуарыяў наведала касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.

[Фота] Абразы Маці Божай ў Навагрудку

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. (04.11 - 13.11.2021г)

Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі вішнеўскай парафіі (Валожынскі дэканат)

У першую пятніцу месяца, калі ў Каталіцкім Касцёле адбываюцца асаблівыя набажэнствы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса, вішнеўскую парафію (Валожынскі дэканат) у копіях цудадзейных абразоў адведала Маці Божая.

Арцыбіскуп Кандрусевіч на 570-годдзе парафіі ў Свіры: «Ваш касцёл — адна з візітных картак нарачанскага краю»

23 і 24 ліпеня вернікі парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мядзельскі дэканат) адзначылі 570-годдзез часу заснавання гэтай парафіяльнай супольнасці — адной з найстарэйшых у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Божая Маці ў Капыльскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла

У першую суботу месяца, калі адбываюцца асаблівыя набажэнствы да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, копіі Марыйных абразоў прыбылі ў Капыльскую парафію святых апосталаў Пятра і Паўла.

Ва ўспамін св. Агаты на Астравеччыне сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы, у астравецкую парафію святых Космы і Дам’яна прыбылі з бярозаўскага касцёла Спаслання Святога Духа копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны.