Апостальскі рух “Маргарытка”
Маці Божая прагне, каб усе верныя горача любілі сваіх святароў таму, што кожны святар з'яўляецца нібы Майсеем, які вядзе Касцёл бяспечным шляхам у абяцаную зямлю, г.зн. да неба. Без вернікаў і разважлівых святароў Касцёл не ведае, куды ісці, яму не хапае звышнатуральных крыніц асвячэння (Слова Божага, Эўхарыстыі, прабачэння грахоў, ацалення, выратавання ад улады сатаны), а верныя - нібы галіны, аддзеленыя ад вінаградніка. Таму Маці Божая прагне, каб кожны святар зноў знайшоў належнае месца ў Тваім сэрцы, Тваёй малітве, Тваёй сям'і і набыў неабходную яму духоўную абарону і матэрыяльную падтрымку.