ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 34, 11–12. 15–17 Я буду судзіць паміж аднымі авечкамі і другімі
Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля.
Так кажа Пан Бог:
Вось Я сам буду шукаць авечак Маіх і перагледжу іх. Як пастух пераглядае статак свой у дзень, калі апынецца сярод сваіх рассеяных авечак, так і Я перагледжу авечак сваіх і вызвалю іх з усіх месцаў, па якіх рассеяліся ў пахмурны і змрочны дзень. Я буду пасвіць авечак Маіх і cам буду ўкладваць іх на адпачынак, — кажа Пан Бог. Згубленую адшукаю, зведзеную прывяду назад, параненую перавяжу і аслаблую падмацую, а тлустую і моцную буду сцерагчы, буду пасвіць яе ў праўдзе.
Адносна вас, авечкі мае, так кажа Пан Бог: Вось Я буду судзіць паміж аднымі авечкамі і другімі, паміж баранамі і казламі.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дан 7, 13–14 Улада Ягоная — вечная ўлада
Чытанне Першай кнігі прарока Даніэля.
Бачыў я ў начных візіях: вось разам з аблокамі нябеснымі ішоў нібы Сын Чалавечы, наблізіўся Ён да Старадаўняга, і быў падведзены да Яго. І дадзена Яму была ўлада, і гонар, і валадарства. І ўсе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная — вечная ўлада, якая не адымецца. І валадарства Ягонае не будзе знішчана.
Усе плямёны Ізраэля прыйшлі да Давіда ў Хэброн і сказалі: Вось мы косць твая і цела тваё. І ўчора, і яшчэ даўней, калі Саўл панаваў над намі, ты быў правадыром Ізраэля. І сказаў Пан табе: Ты будзеш пасвіць народ Мой Ізраэля і ты будзеш кіраўніком Ізраэля.
І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраэля ў Хэброн, і кароль Давід заключыў з імі запавет у Хэброне перад Панам; і намасцілі Давіда на караля Ізраэля.
Першую кнігу я напісаў, Тэафіле, пра ўсё, што рабіў Езус і чаму вучыў ад пачатку аж да дня, у які ўзнёсся, даўшы праз Духа Святога загады Апосталам, якіх выбраў ды перад якімі з’явіўся жывым пасля сваёй мукі ў шматлікіх доказах. На працягу сарака дзён аб’яўляўся ім і казаў пра Божае Валадарства.
І калі разам елі, наказаў ім не адыходзіць з Ерузалема, але чакаць абяцанага Айцом, пра што вы чулі ад Мяне. Ян хрысціў вадою, а вы будзеце ахрышчаныя праз некалькі дзён Духам Святым.
А сабраныя пыталіся ў Яго: Пане, ці не ў гэтым часе Ты адбудуеш каралеўства Ізраэля? Ён жа адказаў ім: Не вам ведаць часы ці поры, якія Айцец прызначыў сваёй уладай. Але прымеце моц Святога Духа, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі.
І, сказаўшы гэта, Ён узнёсся на вачах іхніх, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй. І калі яны пільна ўзіраліся ў неба, як Ён узыходзіў, вось два мужы сталі перад імі ў белым адзенні і сказалі: Мужы галілейскія, чаго стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас на неба, прыйдзе таксама, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў на неба.

Субота пасля ІІ нядзелі пасля Спаслання Духа Святога
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 61, 9–11 Узрадуюся ў Пану
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Іх патомства будзе вядомым сярод народаў, і паміж плямёнамі — іх нашчадкі. Кожны, хто іх убачыць, пазнае, што яны — патомствам, якое Пан благаславіў. Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім; бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне, як жаніха, увянчаў каронай, як нявесту, упрыгожыў сваімі каштоўнасцямі. Бо, як зямля дае сваю расліннасць, і, як сад родзіць пасеянае ў ім, так Пан Бог учыніць, што ўзыдзе справядлівасць і слава перад усімі народамі.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 19, 2–6а Будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым
Чытанне кнігі Зыходу.
У тыя дні:
Дайшоўшы аж да Сінайскай пустыні, сыны Ізраэля разбілі лагер у пустыні; і лагер Ізраэля ўладкаваўся там насупраць гары. Майсей узышоў да Бога, і паклікаў яго Пан з гары, кажучы: Так скажаш дому Якуба і абвесціш сынам Ізраэля: вы самі бачылі, што Я зрабіў егіпцянам і як насіў вас на арліных крылах, і прывёў вас да сябе. Цяпер, калі будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць запавет Мой, то станеце Маёй уласнасцю сярод усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 4, 8-11. 14-16а Ён святы чалавек Божы, няхай заходзіць туды
Чытанне Другой кнігі Валадарстваў.
У пэўны дзень Елісей праходзіў праз Шунам, а была там багатая жанчына, якая настойліва запрашала яго спажыць хлеба. Таму кожны раз, калі б не праходзіў міма, заходзіў туды спажыць хлеба. І сказала яна свайму мужу: Вось пазнала я, што той, хто праходзіць міма нас, ён святы чалавек Божы. Зробім невялікую мураваную святліцу і паставім яму там ложак і стол, і лаўку, і свяцільнік, і калі ён будзе прыходзіць да нас, няхай заходзіць туды. Аднойчы ён прыйшоў і зайшоў у святліцу, і лёг там. І сказаў: Што ж зрабіць для яе? І сказаў Гіэзій, слуга ягоны: Дарэчы, у яе няма сына, а муж яе стары. І сказаў ён: Пакліч яе. Той паклікаў яе, і яна стала ў дзвярах. І сказаў Елісей: Праз год, у гэты самы час ты будзеш трымаць на руках сына. Гэта слова Божае.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зах 9, 9–10 Вось кароль твой ідзе да цябе, справядлівы
Чытанне кнігі прарока Захарыі.
Так кажа Пан:
Радуйся моцна, дачка Сіёна, весяліся, дачка Ерузалема: вось кароль твой ідзе да цябе, справядлівы і збаўчы, пакорны, які едзе на асле, на асляняці, дзіцяці асліцы. І знішчу калясніцы з Эфраіма і коней з Ерузалема, і зламаны будзе баявы лук; і Ён абвесціць народам мір. І валадарства Ягонае будзе ад мора да мора і ад ракі аж да краёў зямлі.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 20, 10–13 Уратаваў жыццё беднага ад рукі злачынцаў
Чытанне кнігі прарока Ераміі.
Ерамія сказаў: Я чуў пагалоскі многіх: Страх навокал! Выкрыйце, і мы выкрыем яго! Усе, што былі ў згодзе са мною, чакаюць падзення майго: Можа, удасца, – яны кажуць, – падмануць яго, тады пераможам яго і адпомсцім яму. Але Пан са мною, як магутны волат, таму ганіцелі мае спатыкнуцца і скарáцца. Пасаромяцца сваім падзеннем, і будзе ім вечная і непазбыўная ганьба. Пане Магуццяў, які выпрабоўваеш праведніка, Ты глядзіш на задумы і сэрца, прашу, каб я ўбачыў Тваю помсту над імі, бо я адкрыў Табе сваю справу. Спявайце Пану, праслаўляйце Пана, бо Пан уратаваў жыццё беднага ад рукі злачынцаў.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 55, 10–11 Дождж робіць зямлю ўрадлівай
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Так кажа Пан:
Падобна як дождж і снег падае з неба і туды не вяртаецца, але поіць зямлю і робіць яе ўрадлівай, і яна родзіць, і прыносіць плён сейбіту і хлеб для таго, хто есць, так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх, не вернецца да Мяне без плёну, пакуль не споўніць тое, што Я хацеў, і з поспехам не дасягне таго, дзеля чаго Я паслаў яго.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 12, 13. 16–19 Даў надзею навяртання пасля грахоў
Чытанне кнігі Мудрасці Саламона.
Так кажа Пан:
Апроч Цябе няма Бога, які клапоціцца аб усім, таму Ты не павінен даказваць, што судзіш справядліва. Твая моц — гэта пачатак справядлівасці, і Тваё панаванне над усім робіць Цябе ласкавым. Ты паказваеш магутнасць, калі не вераць у дасканаласць Тваёй моцы, і выкрываеш дзёрзкасць тых, хто яе ўсведамляе. Ты ж, маючы ўладу, у ласкавасці судзіш і вельмі далікатна кіруеш намі, калі Ты пажадаеш, маеш моц. Такімі справамі Ты навучыў народ свой, што справядлівы павінен быць ласкавым, і даў сваім сынам добрую надзею навяртання пасля грахоў.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 3, 5. 7–12 Ты папрасіў сабе розуму
Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.
У тыя дні:
У Гібэоне з’явіўся Пан Саламону ўначы падчас сну і сказаў: Што хочаш, каб Я даў табе? І сказаў Саламон: Цяпер, Пане мой Божа, Ты паставіў каралём слугу Твайго замест бацькі майго Давіда, але я малады і недасведчаны, каб валадарыць. І вось слуга Твой сярод народа Твайго, які Ты выбраў, народа такога вялікага, што яго нельга палічыць і перапісаць. Таму дай слузе Твайму сэрца, якое будзе разумець, як кіраваць народам, як адрозніваць дабро і зло, бо хто ж можа кіраваць такім вялікім народам, як Твой? І спадабалася Пану тое, аб чым Саламон папрасіў Яго. Тады Пан сказаў яму: Паколькі ты папрасіў сабе гэта, а не прасіў доўгага жыцця, багацця або згубы сваіх ворагаў, але папрасіў розуму, каб умець судзіць, то Я зраблю паводле слова твайго. Я дам табе такое мудрае і разумнае сэрца, якога не было да цябе ні ў кога і не будзе пасля цябе.
Сасмаглыя, усе ідзіце да водаў. І вы, якія не маеце срэбра, ідзіце. Ідзіце, купляйце без срэбра і без платы за віно і малако. Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што не ёсць хлебам, а працу сваю за тое, чым нельга насыціцца? Слухайце ўважліва Мяне і спажывайце дабро, і няхай душа вашая нацешыцца тукам. Схіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце і жыць будзе душа ваша. І дам вам запавет вечны – нязменныя ласкі для Давіда.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 19, 9а. 11–13а Стань на гары перад абліччам Пана
Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.
У тыя дні:
Калі Ілля прыйшоў да Божай гары Горэб, ён увайшоў у пячору. І скіраваў Пан да яго слова, кажучы: Выйдзі і стань на гары перад абліччам Пана, і вось пройдзе Пан, і будзе перад Ім вецер вялікі і моцны, які разрывае горы і крышыць скалы, але не ў ветры Пан. А пасля ветру будзе землятрус, але не ў землятрусе Пан. Пасля землятрусу будзе агонь, але не ў агні Пан. Пасля ж агню — шум ціхага ветру.
Пачуўшы гэта, Ілля прыкрыў твар свой плашчом, выйшаў з пячоры і стаў пры ўваходзе да яе.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 56, 1. 6–7 Сыноў чужаземцаў узвяду на гару Маю святую
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Так кажа Пан:
Захоўвайце правасуддзе і чыніце справядлівасць, бо хутка прыйдзе збаўленне Маё і аб’явіцца справядлівасць Мая. Сыноў чужаземцаў, якія далучыліся да Пана, каб служыць Яму і любіць імя Пана, каб быць Яго слугамі, усіх, хто захоўвае суботу, каб не ганьбіць яе, і тых, хто моцна трымаецца Майго запавету, узвяду на гару Маю святую і ўсцешу іх у Маім доме малітвы. Усеспаленні іхнія і ахвяры будуць даспадобы Мне на ахвярніку Маім, бо дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 50, 5–9а Плечы свае я падставіў тым, хто б’е
Чытанне кнігі прарока Ісаі.
Пан Бог адкрыў вуха маё, і я не запярэчыў, не адступіў назад. Плечы свае я падставіў тым, хто б’е, і шчокі свае тым, хто выдзірае бараду маю. Аблічча свайго я не адвярнуў ад зняваг і аплявання. Пан Бог дапамагае мне, таму я не саромеюся, таму зрабіў я твар свой, як цвёрды камень, і ведаю, што не зазнаю сораму. Блізка той, хто мяне апраўдвае. Хто ж захоча спрачацца са мною? Станем разам! Хто мой абвінаваўца? Няхай падыдзе да мяне! Вось Пан Бог дапамагае мне! Хто ж той, хто асудзіць мяне?
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 32, 7-11. 13-14 Адступіўся Пан ад зла, якое думаў зрабіць народу свайму
Чытанне кнігі Зыходу.
У тыя дні:
Пан сказаў Майсею: Хутчэй ідзі ўніз, бо зграшыў твой народ, які ты вывеў з егіпецкай зямлі. Хутка адвярнуліся яны ад шляху, які Я ім наказаў, і зрабілі сабе адлітага цяльца, і пакланяліся яму, і прыносілі яму ахвяры, кажучы: Вось бог твой, Ізраэль, які вывеў цябе з егіпецкай зямлі.
І зноў сказаў Пан Майсею: Я бачу народ гэты: гэта народ з цвёрдым каркам. А цяпер пакінь Мяне, каб запалаў гнеў Мой на іх і каб Я павынішчаў іх. З цябе ж Я зраблю вялікі народ.
Аднак Майсей пачаў маліць Пана Бога свайго, кажучы: Чаму разгарэўся Твой гнеў на Твой народ, які Ты вывеў з егіпецкай зямлі вялікаю моцай і магутнаю рукою? Успомні Абрагама, Ісаака і Ізраэля, слугаў Тваіх, якім Ты пакляўся самім сабою, кажучы: Памножу ваша патомства, як зоркі нябесныя; і ўсю гэту зямлю, пра якую казаў Я, дам нашчадкам вашым у вечную спадчыну.
І адступіўся Пан ад зла, якое думаў зрабіць народу свайму.
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 27, 30 — 28, 7 Даруй несправядлівасць бліжняму свайму, і тады, калі будзеш маліцца, твае грахі дараваны будуць
Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха
Гнеў і злосць — агідныя рэчы, і чалавек грэшны будзе падуладны ім. Той, хто помсціць, зведае помсту ад Бога, які дакладна запомніць грахі ягоныя. Даруй несправядлівасць бліжняму свайму, і тады, калі будзеш маліцца, твае грахі дараваны будуць. Калі чалавек трывае ў гневе на чалавека, то ці можа ён шукаць аздараўлення ад Пана? Калі да такога ж чалавека, як і сам, не мае міласэрнасці, то ці можа ён маліцца аб прабачэнні грахоў сваіх? Калі сам ён, будучы цялесным стварэннем, трывае ў гневе, то хто ж злітуецца над грахамі ягонымі? Памятай пра апошнія рэчы і перастань ненавідзець, памятай пра тленне і смерць і захоўвай запаведзі Пана. Памятай пра запаведзі і не гневайся на бліжняга. Памятай пра запавет Найвышэйшага і не зважай на правіны бліжняга.