Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў прыбылі ў Іўе

Суботнім вечарам ва ўрачыстасць святога Юзафа,19 сакавіка, копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў прывіталі ў іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэтыя копіі абразоў здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіяльных супольнасцях.

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню

10 лістапада копіі цудадзейных абразоў Багародзіцыз беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню,дзе яны будуць знаходзіцца да 20 лістапада.

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў дастаўлены ў Валожын. Ікон стала на тры больш

З 2 па 10 кастрычніка копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў знаходзяцца ў валожынскім касцёле святога Юзафа, дзе разам з тутэйшымі вернікамі перад імі могуць памаліцца ўсе ахвотныя.

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прывіталі ў дзятлаўскай парафіі

Суботнім жнівеньскім вечарам у свята Перамянення Пана ўрачыстай працэсіяй па вуліцах старажытнага Дзятлава вернікі пранеслі да касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай.

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай распачалі перэгрынацыю па Мядзельшчыне

9 ліпеня копііцудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх Марыйных санктуарыяў сустрэлі вернікіпарафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мядзельскі дэканат).

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай сустрэлі вернікі ў каталіцкіх святынях Случчыны

11 лютага, ва успамін Маці Божай Люрдскай і Сусветны дзень хворага, вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат) сустрэлі копіі найбольш шанаваных на нашых землях Марыйных абразоў, якія перэгрынуюць па парафіях Беларусі.

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай ў Канстанцінава (Мядзельскі дэканат)

 

Напрыканцы лета Маці Божая ў копіях цудадзейных абразах наведала касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Копія абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў сустрэлі ў Мінойтах і Бярозаўцы.

У мінулыя выхадныя копіі каранаваных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія здзяйсняюць перэгрынацыю, прывіталі вернікі парафій у Мінойтах і Бярозаўцы.

Крэўскія вернікі прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У першую суботу месяца копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія здзяйсняюць перэгрынацыю, прыбылі ў парафію Перамянення Пана ў Крэве (Смаргонскі дэканат).

Маці Божая ў копіях цудадзейных абразоў наведала парафію ў Карэлічах, дзе служаць айцы паўліны.

 

У суботу 20 лістапада ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў закончыла свой побыт у Карэлічах.

Перэгрынацыя копій цудадзейных Марыйных абразоў у Празароцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

У Празарокі (Віцебская дыяцэзія) ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Багародзіца зазірнула на парафіяльны адпуст Маці Божай Анёльскай, які адзначаюць 16 жніўня.

Перэгрынацыя цудадзейных абразоў Багародзіцы адбываецца ў Бабруйску

1 красавіка, у першую суботу месяца — дзень, які ў Каталіцкім Касцёле традыцыйна асаблівым чынам прысвечаны Багародзіцы, — парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяецшай Панны Марыі ў Бабруйску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведалі копіі найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай.

Пілігрымка з копіямі цудадзейных ікон Багародзіцы завітала ў Браслаў

У нядзелю 13 чэрвеня разам з вернікамі нашай парафіі маліліся ўдзельнікі пілігрымкі з копіямі беларускіх абразоў Маці Божай, каранаванымі папскімі каронамі. Шлях пілігрымаў пралягае ўздоўж беларускай мяжы.

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі разам з мясцовымі вернікамі маліўся за Святога Айца ў гадавіну яго абрання

13 сакавіка, у сёмую гадавіну абрання Папы Францішка на пасад святога Пятра, яго прадстаўнік у нашай краіне Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Махэр Шаммас узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены.

Сустрэча Маці Божай ў Ракаве

Перэгрынацыя копій (спісаў) цудадзейных абразоў Маці Божай у ракаўскай парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка (Валожынскі дэканат) адбылася 24 лістапада.