Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі разам з мясцовымі вернікамі маліўся за Святога Айца ў гадавіну яго абрання

13 сакавіка, у сёмую гадавіну абрання Папы Францішка на пасад святога Пятра, яго прадстаўнік у нашай краіне Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Махэр Шаммас узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены.

Прэзідэнт Кубы ў першы дзень візіту ў Беларусь наведаў касцёл і сустрэўся з арцыбіскупам Кандрусевічам

22 кастрычніка мінскі Чырвоны касцёл наведаў прэзідэнт Рэспублікі Куба Мігель Дыяс-Канель, які прыехаў у Беларусь з афіцыйным візітам і ў першы ж дзень выявіў жаданне наведаць каталіцкую святыню.