Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

[Фота] Абразы Маці Божай ў Жалудку

 У дзень першай дарогі пілігрымкі - копіі цудадзейных абразоў Маці Божай былі ўшанаваны вернікамі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Жалудок (Шчучынскі дэканат)

[Фота] Абразы Маці Божай ў Навагрудку

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. (04.11 - 13.11.2021г)

[Фота] Сустрэча абразоў Маці Божай ва Уселюбе

У мінулую суботу адна са старэйшых парафій нашай краіны - св. Казіміра ва Уселюбе сустрэла копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў.

Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі вішнеўскай парафіі (Валожынскі дэканат)

У першую пятніцу месяца, калі ў Каталіцкім Касцёле адбываюцца асаблівыя набажэнствы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса, вішнеўскую парафію (Валожынскі дэканат) у копіях цудадзейных абразоў адведала Маці Божая.

Арцыбіскуп Кандрусевіч на 570-годдзе парафіі ў Свіры: «Ваш касцёл — адна з візітных картак нарачанскага краю»

23 і 24 ліпеня вернікі парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мядзельскі дэканат) адзначылі 570-годдзез часу заснавання гэтай парафіяльнай супольнасці — адной з найстарэйшых у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікі чацвер: Эўхарыстыя робіць нас Хрыстовымі

14 красавіка, у Вялікі чацверувечары, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана ўмінскім касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну

15 красавіка, у Вялікую пятніцу, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю літургіі Мукі Пана ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Арцыбіскуп Кандрусевіч: Вялікі тыдзень — час выпрабавання любові чалавека да Бога

10 красавіка, у Пальмовую нядзелю, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстых набажэнстваў у сталічным касцёле святога Сымона і святой Алены,вядомым у народзе як Чырвоны касцёл.

Божая Маці ў Капыльскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла

У першую суботу месяца, калі адбываюцца асаблівыя набажэнствы да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, копіі Марыйных абразоў прыбылі ў Капыльскую парафію святых апосталаў Пятра і Паўла.

Божую Маці прывіталі вернікі лагойскай парафіі святога Казіміра. Упершыню Яе сустрэлі на Раратах

Так 19 снежня Адвэнтавай зімовай раніцай, калі людзі традыцыйна збіраліся на набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі лагойскія вернікі сустрэлі Божую Маці ў спісах цудадзейных абразоў, якія трэці год пілігрымуюць па парафіях нашай краіны.   

Ва ўспамін св. Агаты на Астравеччыне сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы, у астравецкую парафію святых Космы і Дам’яна прыбылі з бярозаўскага касцёла Спаслання Святога Духа копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны.

Імша падзякі за перэгрынацыю цудадзейных копій Марыйных абразоў у Бабруйску

15 красавіка ў  Бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі вернікі развіталіся з пілігрымуючымі копіямі (спісамі) найбольш шанаваных цудадзейных абразоў у нашай краіне.