Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Варнянах урачыста прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

12 лютага ў жыцці варнянскай парафіі св. Юрыя адбылася радасная духоўная падзея. У гэты дзень з астравецкай парафіі святых Космы і Дам’яна сюды былі перавезены вернікамі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны.

У Вілейцы перад адпустам у 110-ю гадавіну пасвячэння касцёла сустрэлі спісы цудадзейных Марыйных абразоў

Увечары 11 верасня вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) у працэсіі ўрачыста прывіталі 17 спісаў найбольш шанаваных на Беларусі абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо трэці год перэгрынуюць па Беларусі і за мяжой.

У Вільні падчас Імшы для беларусаў біскуп Панішкайціс благаславіў перэгрынацыйны абраз Маці Божай Вастрабрамскай

У суботу 19 лістапада, у межах святкавання Апекаў Маці Божай, якія адзначаліся ў Вільні на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме адбылася святая Імша на беларускай мове.

У Воранаве прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

Працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. У мінулую суботу з абразамі развіталіся ў Іўі і вечарам іх сустрэлі вернікі воранаўскай парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

У гервяцкі касцёл Святой Тройцы прыбылі копіі цудадзейных абразоў Марыі

У велічную неагатычную святыню пачатку ХХ ст. у Гервятах, якая з’яўляецца духоўнай візітнай карткай Астравецкага раёна і адным з самых высокіх касцёлаў у Беларусі, прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях.

У касцёл Божага Цела ў Нясвіжы прыбылі копіі найбольш шанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай

У суботу 21 студзеня копіі найбольш шанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай у межах перэгрынацыі па парафіях нашай краіны былі дастаўленыя ў старадаўні касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

У Крупках адкрылася выстава спісаў найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай

20 кастрычніка ў Крупках, у мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева, філіяле Крупскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, адбылося адкрыццё выставы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай.

У маі збор копій цудудзейных ікон Багародзіцы, якія перэгрынуюць па Беларусі, дапоўніў абраз Маці Божай Чэнстахоўскай

З 1 па 3 мая падчас урачыстасцяў у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы,што ў Яснагорскім кляштары паўлінаў у Чэнстахове, знаходзіліся копіі найбольш шанаваных абразоў Маці Божай,якія ўжо другі год перэгрынуюць па Беларусі.

У Маладзечне з удзелам прадстаўнікоў Касцёла і Царквы прайшла выстава абразоў Багародзіцы з Марыйных санктуарыяў Беларусі

20–21 жніўня ў гарадскім Палацы культуры горада Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі, перэгрынацыя якіх ужо другі год адбываецца па парафіях нашай краіны.

У Маладзечне працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў

9 студзеня, у свята Хросту Пана, у Маладзечне адбыўся працяг перэгрынацыі копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў.

У Мінску біскуп Касабуцкі цэлебраваў Імшу ў 175-ю гадавіну з дня нараджэння Слугі Божага Эдварда Вайніловіча

У чацвер 13 кастрычніка, у 175-ю гадавіну з дня нараджэння Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, фундатара касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша ў інтэнцыі яго хутчэйшай беатыфікацыі і аднаўленні рэлігійнага жыцця ў Чырвоным касцёле.

У Мінску з удзелам біскупа Касабуцкага ўшанавалі 500-годдзе выдання першага друкаванага малітоўніка на роднай мове

20 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі 500-годдзе з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы».

У Парафію Перамянення Пана ў Негарэлае завітала Божая Маці

У першую суботу навага года копіі пілігрымуючых абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прыбылі ў маладую святыню Перамянення Пана ў аграгарадку Негарэлае (Стаўбцоўскі дэканат).

У першую суботу Вялікага посту копіі найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай сустрэлі ў Клецкім касцёле святой Тройцы

Парафіяльная супольнасць у Клецку стала 5-й каталіцкай парафіяй Нясвіжскага дэканату, куды святая Марыя адправілася, каб адведаць сваіх дзяцей. 

У Смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі. 

Цудадзейныя абразы Божай Маці перэгрынуюць па Астравеччыне

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях Беларусі, 14 кастрычніка наведалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат).