Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

Будслаўская базіліка ў ЮНЕСКА

У гэтым годзе з 26 лістапада па 1 снежня ў далёкім Порт-Луі (рэспубліка Маўрыкій) адбудзецца ХІІІ сесія міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Стала вядома дата сёлетніх урачыстасцяў у Будславе (+праграма)

Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Ппраграма фэсту была зацверджана на сустрэчы арганізацыйнага камітэта 29 красавіка.

У гонар Будслаўскага фэста прысвячаю…

Так вырашыў ксёндз Уладзіслаў – канонік, пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены.

У гэтым годзе ён прывёў у здзіўленне і захапленне парафіянаў і многіх людей тым, што вырашыў здзейсніць незвычайную посную пілігрымку на монаколе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня да абраза Маці Божай Будслаўскай.

Урачыстасці, прысвечаныя ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай нематэрыяльнй спадчыны ЮНЕСКА

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, у якім знаходзіцца каплічка, прысвечаная Маці Божай Будслаўскай, а на галоўным алтары – Яе Абраз, быў ініцыятарам уключэння Урачыстасцей, прысвечаных ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), у Дзяржаўны спіс гісторыка­-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як нематэрыяльную культурную спадчыну (НКС) Беларусі.

Урачыстасць у гонар маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) – нематэрыяльная культурная сусветная спадчына

31 сакавіка ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла адбылася святочная вечарына, прысвечаная ўключэнню Будслаўскага фэста ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.