У Талачыне з удзелам біскупа Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст святога Антонія
13 чэрвенявернікі штогод адзначаюць успамін святога Антонія Падуанскага —аднаго з найбольш вядомых і шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле.
13 чэрвенявернікі штогод адзначаюць успамін святога Антонія Падуанскага —аднаго з найбольш вядомых і шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле.
Религиозная община «Римско-католический приход Св. Симона и Св. Елены»
УНН 100582070; МФО 153001601Назначение платежа: религиозное пожертвование
Мінская дыяцэзія заснавана 9 жніўня 1798 г., Магілёўская дыяцэзія – 15 красавіка 1783 г., аб’яднаны – 13 красавіка 1991 г. Мітраполія.
Адрас архідыяцэзіяльнай курыі:Біскуп ардынарый — Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Дапаможны біскуп — Біскуп Юрый Касабуцкі
Дапаможны біскуп, біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну — Біскуп Аляксандр Яшэўскі S.D.B.
Заснавана 13 кастрычніка 1999 г. Уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай Мітраполіі як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).
Адрас курыі:
вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў 28, 210032, Віцебск
Тэл.: +375 212 42-92-72
Факс: +375 212 23-09-49
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Біскуп ардынарый — Біскуп Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі на пенсіі — Біскуп Уладзіслаў Блін
Генеральны вікарый — кс. Францішак Кісель
Заснавана 13 красавіка 1991 г. (була «Qui operam») Уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай Мітраполіі як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).
Адрас курыі:Біскуп ардынарый — Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Дапаможны біскуп — Біскуп Юзаф Станеўскі
Пінская дыяцэзія заснавана 28 кастрычніка 1925 г. Уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай Мітраполіі як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).
Адрас курыі:
вул. Леніна 16, 225710, Пінск, Беларусь
Тэл.-факс: +375 165 32-31-57
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Біскуп ардынарый — Біскуп Антонi Дзям’янка
Дапаможны біскуп і генеральны вікарый — Казімір Велікаселец OP
Дыяцэзія (лац. dioecesis) — асноўная тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла, на чале якой стаіць біскуп. На Беларусі створаны чатыры Д.: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Пінская, Гродзенская і Віцебская дыяцэзіі.
Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна ў сям’і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1962 г. Тадэвуш Кандрусевіч паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год павінен быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў тым, што ён рэгулярна наведвае касцёл і ўдзельнічае ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гродне, у 1964 г. паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, які ў 1970 г. скончыў на «выдатна» і атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода».
У 1976 г. Тадэвуш Кандрусевіч адчуў пакліканне да выключнага служэння Богу і паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), якую скончыў у 1981 г. і 31 мая таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.
У 1981–1986 гг. быў вікарыем у віленскім касцёле св. Тэрэзы пры Вострай Браме, у 1986–1987 гг. — вікарыем парафіі Маці Божай Шкаплернай у Друскеніках (Друскінінкай, Літва), у 1987–1988 гг. — вікарыем у віленскім касцёле Святога Духа. 13 лютага 1988 г. быў прызначаны пробашчам гродзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай (былы францішканскі касцёл) і св. Францішка Ксавэрыя (катэдра). У 1985 г. на тэалагічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэнне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касцёл». У 1988 г. тамсама абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.
25 ліпеня 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскую сакру, якая адбылася 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, а таксама прычыніўся да выдання «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі, з поспехам працягнутую яго наступнікам кардыналам Казімірам Свёнткам.
13 красавіка 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі. За час яго біскупскага служэння ў Расіі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістравана Апостальская Адміністратура для католікаў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасці адноўленых парафій і іншых касцёльных структураў. Пасля падзелу Адміністратуры 23 лістапада 1999 г. прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду Поўначы еўрапейскай часткі Расіі.
Калі 11 лютага 2002 г. Ян Павел ІІ надаў Апостальскім Адміністратурам для католікаў лацінскага абраду ў Расіі годнасць дыяцэзій, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны Мітрапалітам кафедры Маці Божай у Маскве. Дзякуючы яго намаганням у Расіі распачала працу дабрачынная арганізацыя «Caritas», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», салезіянскі і францішканскі выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменняў тэалагічнай, рэлігійнай, філасофскай і літургічнай літаратуры). Пры ўдзеле арцыбіскупа Кандрусевіча заснаваны штотыднёвая каталіцкая газета «Свет Евангелия», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на рускую мову, Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і.
У 1991 г. у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкай тэалогіі імя св. Тамаша Аквінскага, тры філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta...», раней — «Theologia»); у Санкт-Пецярбургу заснавана «Радыё Марыя»; у 1993 г. адкрыта Вышэйшая духоўная семінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў», якая дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу.
У лютым 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выбраны Старшынёю новастворанай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расійскай Федэрацыі.
З 1999 г. — сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
21 верасня 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
30 чэрвеня 2011 г. Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis Пінскай дыяцэзіі.
3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сваім Старшынёй.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у спецыяльны савет па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую раду справядлівасці і спакою. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС).
Валодае беларускай, рускай, польскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі.
Паводле Catholic.by
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Нарадзіўся 15 лютага 1970 г. у Маладзечне на тэрыторыі сучаснай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991 г.) вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і адбыў вайсковую службу.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. З 1999 г. па 2001 г. вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі. З 2001 г. па 2004 г. выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. У 2004 г. прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2005 г. выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 г. з’яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З’яўляецца выкладчыкам ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне.
Паводле Catholic.by
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь. У 1991 г. паступіў у салезіянскую духоўную семінарыю ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.
Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-2005 гг. быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2008 г. займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў г. Мінск; з 2005 г. па 2011 г. быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску. З 2005 г. па 2010 г. быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2010 г. быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 г. быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 г. з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 г. займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.
У 2014 г. прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля. Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі.
9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.
Паводле Catholic.by
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі
Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконваў абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны.
29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскім. 18 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне.
3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім Віцэ-старшынёй.
Паводле Catholic.by
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі на пенсіі
Біскуп Уладзіслаў Блін нарадзіўся 31 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі).
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Влацлаўку і 25 мая 1980 г. атрымаў святарскае пасвячэнне.
Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь, на гістарычную радзіму сваіх бацькоў, пачаў працаваць пробашчам катэдральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Магілёве, дзе ў 1992 г. заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа».
У 1998 г. атрымаў ступень доктара тэалагічных навук.
13 кастрычніка 1999 г. дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі.
Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка.
14 чэрвеня 2006 г. абраны намеснікам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. З’яўляўся старшынёй Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.
25 лютага 2013 года папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права.
Паводле Catholic.by
Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі
Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у в. Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі.
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе.
30 мая 1976 г. атрымаў сакрамэнт святарства.
У 1976–1981 гг. ксёндз Кашкевіч працаваў у Панявежысе вікарыем.
З 1981 г. пробашч парафіі Святога Духа ў Вільні.
13 красавіка 1991 г. Святы Айцец прызначыў яго біскупам новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі.
Кансэкрацыя адбылася 23 мая 1991 г.
З 14.06.2006 па 03.06.2015 з'яўляўся Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.
Паводле Catholic.by
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі
Нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы недалёка ад Гродна ў сям'і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987-1989 гадах служыў у войску.
У 1990 г. як адзін з першых кандыдатаў быў залічаны на вучобу ў заснаваную ў тым жа годзе біскупам Тадэвушам Кандрусевічам Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 8 снежня 1994 года, а прэзбітэрскае – 17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Быў накіраваны на душпастарскую працу ў парафію Св. Вацлава ў Ваўкавыск, дзе ў 1995-1996 гадах выконваў абавязкі вікарыя.
У 1996-1999 гадах спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму “Працэсуальныя правы бакоў у выпадку скасавання шлюбу”.
У 1999 годзе быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
З 2000 года з'яўляўся суддзёй біскупскага суда ў Гродне, а з красавіка 2005 года – віцэ-афіцыялам гэтага суда.
З 2001 года з’яўляўся членам Святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.
У 2004-2005 навучальным годзе чытаў лекцыі ў галіне кананічнага права на курчах катэхетаў у Гродне.
З 23 чэрвеня 2005 года з'яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
У 2007-2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.
У 2008 годзе быў залічаны да Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляўся каардынатарам душпастырства пакліканняў.
12 сакавіка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага капеланам Яго Святасці.
29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі з прысваеннем звання тытулярнага біскупа дыяцэзіі Tabaicara. 1 лютага атрымаў біскупскае пасвячэнне.
3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Юзафа Станеўскага сваім Генеральным сакратаром.
Паводле Catholic.by
Біскуп Пінскай дыяцэзіі
Антоні Дзям’янка нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе ў парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук, кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі.
28 кастрычніка 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства.
Да 26 красавіка 1985 г. не меў афіцыйнага дазволу ад дзяржаўных уладаў на святарскае служэнне і працаваў закрыстыянінам і арганістам.
У 1982–1984 г. быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіў у Запаляр’і Мурманскай вобласці.
З 1984 г. па 1998 г. — пробашч парафіі ў Навагрудку.
З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям’і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, якую закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі.
4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г., якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.
З 1998 г. па 2004 г. з’яўляўся Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыіі ў Гродне.
Выбраны Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынёй Рад па справах Літургіі, Сям’і і Дабрачыннай дзейнасці.
14 снежня 2004 г. папам Янам Паўлам II прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і вызвалены ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю Антонія Дзям’янку Апостальскім Адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
21 верасня 2007 г. — вызвалены ад выканання абавязкаў Апостальскага Адміністратараsede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З’яўляецца Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
3 мая 2012 г. у Пінску было абвешчана рашэнне Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні біскупам Пінскай дыяцэзіі і вызваленні ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Паводле Catholic.by
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Біскуп Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 г. у в. Стараволя Пружанскага раёна. Бліжэйшы касцёл, які дзейнічаў, быў у Кобрыне. І, напэўна, яшчэ тады, калі бацька вазіў яго на ровары за дзесяткі кіламетраў у гэты касцёл, нарадзілася яго глыбокая вера.
Нягледзячы на атэістычнае процістаянне, гэтая вера развівалася, дапамагала выстаяць падчас службы ў войску, дапамагла і падчас цяжкай працы на будоўлі ў Вільні. У Вільні ён і пазнаёміўся з айцамі-дамініканамі, з якімі пазней звязаў свой святарскі лёс.
Але, відаць, аднаго паклікання было недастаткова. Бог выпрабоўваў яго намер яшчэ некалькі гадоў. Тры гады ўлады не давалі дазволу на паступленне ў Рыжскую семінарыю, але будучы біскуп не марнаваў часу: разам з цяперашнім біскупам Антоніем Дзям'янкам нелегальна вучыўся ў доктара тэалогіі ксяндза В. Пянткоўскага (парафія Мядзведзічы).
У 1981 г. Казімір Велікаселец быў прыняты ў Рыжскую семінарыю. Падчас вучобы ў семінарыі склаў першыя законныя шлюбы ў манаскі ордэн айцоў-дамініканаў. Пасля заканчэння Рыжскай семінарыі (1984 г.) ва ўрачыстасць Святой Тройцы атрымаў сакрамэнт святарства з рук кардынала Ю. Вайвадса і прызначэнне ў сваю першую парафію Святой Тройцы ў Ішкалдзі. Пад духоўнай апекай а. Казіміра былі таксама Юшкавічы, Гарадзішча, Сталавічы, Паланечка, Новы Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы, бо ў той час святароў катастрафічна не хапала і кожны з іх абслугоўваў многія адлеглыя парафіі. Акрамя душпастырскага служэння а. Казімір займаўся адбудоваю і рамонтам святыняў.
У 1992 г. ён быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
24 чэрвеня 1999 г. у пінскай катэдры адбылася ўрачыстая кансэкрацыя Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца, здзейсніў якую кардынал Казімір Свёнтэк.
Паводле Catholic.by