Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Сакрыстыя:
працуе з 8:00 да 20:00 гадзін. (Акрамя часу цэлебрацыі cв. Імшы)
Тэл.: (8 017) 365-44-15

У сакрыстыі можна:

 

 

Нядзеля
29.11.
  • 8:00 - P.
  • 9:00
  • 11:00 – Сумма
  • 13:00 – PL
  • 15:00 - Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
  • 21:00
Панядзелак
30.11.
  • 7:00 – P.
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Аўторак
1.12.
  • 7:00 – P.
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Серада
2.12.
  • 7:00 – P.
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Чацвер
3.12.
  • 7:00 – P.
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00 – Р., Дз.
Пятніца
4.12.
  • 7:00 – P.
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
Субота
5.12.
  • 8:00 – P., Дз.
  • 9:00
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Imsha.by – расклад Імшаў усіх парафій Мінска

Сталая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту – капліца Маці Божай Будслаўскай (дольны касцёл)

Абавязковыя святы

Р. – Святая Імша Раратняя.
Сумма
– Святая Імша, якая цэлебруецца ў інтэнцыі парафіянаў.
PL – Святая Імша на польскай мове.
Вяч. – Святая Імша вячыстая.
Дз. – Святая Імша для дзяцей


Абавязковыя святы

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:

  1. Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
  2. Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
  3. Святога Юзафа – 19 сакавіка.
  4. Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
  5. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
  6. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
  7. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
  8. Усіх Святых – 1 лістапада.
  9. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
  10. Нараджэнне Пана – 25 снежня.

(пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)


Каляндар важнейшых рухомых святаў
Год Панскі Папялец Вялікдзень Унебаўшэсце Спасланне Духа Святога Цела і Крыві Пана Першая нядзеля Адвэнту
2016 10 лют. 27 сакав. 5 мая 15 мая 26 мая 27 ліст.
2017 1 сакав. 16 красав. 25 мая 4 чэрв. 15 чэрв. 3 снеж.
2018 14 лют. 1 красав. 10 мая 20 мая 31 мая 2 снеж.
2019 6 сакав. 21 красав. 30 мая 9 чэрв. 20 чэрв. 1 снеж.
2020 26 лют. 12 красав. 21 мая 31 мая 11 чэрв. 29 ліст.
2021 17 лют. 4 красав. 13 мая 23 мая 3 чэрв. 28 ліст.
2022 2 сакав. 17 красав. 26 мая 5 чэрв. 16 чэрв. 27 ліст.
2023 22 лют. 9 красав. 18 мая 28 мая 8 чэрв. 3 снеж.

Паводле Catholic.by

Парафіяльныя аб'явы

    • Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Яны асаблівым чынам нагадваюць нам пра Марыю, якая падобная да ранішняй зоркі, што апярэджвае ўсход сонца. Так і Марыя папярэдзіла прыход Езуса Хрыста – нашага Сонца і Святла ўсяго свету. Рараты — гэта падзяка Найсвяцейшай Панне Марыі за яе згоду стаць Маці Збаўцы. Раратняя Імша з’яўляецца знакам асаблівай прысутнасці Марыі падчас Адвэнту, бо менавіта яна чакала Збаўцу так, як ніхто іншы. Перажывала яна гэты час чакання як дачка Ізраэля, як Маці Езуса і як Маці Касцёла. Запрашаем усіх прыняць удзел у Раратах, якія ў нашым касцёле будуць цэлебравацца кожны дзень: у будзёныя дні – а 7:00 раніцы, у выхадныя – а 8:00 раніцы (для дзяцей Рараты будуць праводзіцца кожны чацвер – у 19:00 і суботу - у 8:00).
    • У нашым касцёле штодзённа пасля святой Імшы а 19:00 адбываецца перапрашальная працэсія са спевам "Святы Божа" у інтэнцыі абароны ад каранавіруснай заразы. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гэтага набажэнства.
    • У сувязі з пандэміяй у нашым касцёле часова не прымаюцца непатрэбныя рэчы для гуманітарнай дапамогі.
    • 29 лістапада — першая нядзеля Адвэнту.  Пачатак навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
    • 30 лістапада (панядзелак) — свята св. Андрэя, Апостала.
    • 3 снежня (чацвер) — успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара. Першы чацвер месяца – малітва аб пакліканнях.
    • 4 снежня (пятніца) — успамін св. Яна Дамаскіна, святара і доктара Касцёла. Першая пятніца месяца – набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
    • 5 снежня — першая субота месяца – набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.
    • 8 снежня — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
    • Запрашаем прыняць удзел у рэкалекцыях, якія пройдуць у нашым касцёле з 18 па 20 снежня.
    • У кожную першую пятніцу месяца ў Мінску будзе праводзіцца адарацыя ў абарону жыцця. Ініцыятыва праводзіць усяночныя адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця з’явілася ў сталічнай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Далучыцца да малітвы можна ў касцёле па адрасе: г. Мінск, вул. Матусевіча. Адарацыя распачнецца пасля святой Імшы на 19:00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.

ЗВАРОТ КСЯНДЗА-КАНОНІКА УЛАДЗІСЛАВА

Калядныя наведванні святароў нашай парафіі ў гэтым годзе і, магчыма, у наступныя гады

З прычыны каранавіруснага каранціну святары ў перыяд Божага Нараджэння не могуць прыйсці да Вашых сем’яў з малітваю і благаслаўленнем, каб асвяціць дамы, кватэры і памяшканні. А Божае благаслаўленне беларускім сем’ям у наш час вельмі патрэбнае і Святая Імша ў касцёле за тых, якіх святар наведваў, асабліва хворых і церпячых.

Каб Каляднае, Божага Нараджэння благаслаўленне сем’яў у гэтым годзе не прайшло міма нашых дамоў, а мы захавалі шматвекавую хрысціянскую традыцыю – заахвочваю:

  1. Пішыце на картцы імёны і прозвішча членаў сваёй сям’і – тых толькі, хто пражывае ў кватэры і прынасіце ў касцёл.
  2. У канцылярыі святар або сакратар запіша іх у кнігу калядных наведванняў, і атрымаеце асвячоны аплатак на Вігілійны стол Божага Нараджэння для Вашай сям’і, Віфлеемскі агонь і свянцоную ваду, бо святар не можа прыйсці ў Вашую кватэру. Вам паведамяць, калі будзе адслужана складковая Святая Імша за вашу сям’ю.
  3. Святыя складковыя Імшы распачнуцца ў Свята Святой Сям’і (27 снежня) і завершацца Урачыстасцю Аб’яўлення Гасподняга (6 студзеня) – 9.00 – 12.00 – 19.00.
  4. Пажадана прыняць удзел у гэтай Святой Імшы ўсёй сям’ёй, прыступіць да Сакраманту Споведзі і яднацца з Езусам Хрыстом у Святой Камуніі.
  5. Пасля набажэнства дома галава сям’і або старэйшая асоба з малітваю “Тваёй абароне аддаёмся” акрапляе пакоі свянцонай вадой.
  6. Каранавірусная бяда дзеліць нас фізічна, але не павінна падзяліць нас духоўна. Дзякуючы веры і любові да Бога і бліжняга няхай усё больш палымнее у нас дух адзінства братоў і сясцёр у Езусе Хрысце.

Пробашч парафіі св. Сымона і св. Алены кс. Уладзіслаў

Афіша


Праграма ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня, пятніца

13:00-17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам
17:30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса «Дыялог» (заснаваны ў студзені 1994 г.), і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
18:00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства
20:00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20:30 — Марыйныя нешпары
21:30 — рахунак сумлення
22:00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
23:30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0:00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
2:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
2:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
4:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
5:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
6:00 — Фацімскі ружанец
7:30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
8:30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ
9:00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса Ave Maria (заснаваны ў лістападзе 1994 г.) і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
10:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння

Напрыканцы літургіі адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі папы Францішка Christus Vivit, прысвечанай моладзі, і катэхізіса для моладзі YOUCAT.

На працягу ўсіх урачыстасцяў у Будславе можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Паводле catholic.by


Каментарый. Пра пост у Вялікім посце

6 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Што кажуць нам пра гэты перыяд дакументы Касцёла?

Гэты час павінен «…настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве» (Канстытуцыя Sacrosanctum concilium п. 109).

Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну.

Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.

Устрыманне ад мяса абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Такое ўстрыманне абавязковае для вернікаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

Абавязак устрымання ад мяса не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў (пар. Апостальская Канстытуцыя Paenitemini, III. — § 1).

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы.

Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары (пар. Paenitemini, III. — § 2). Такі пост з’яўляецца абавязковым для вернікаў з 18 да 60 гадоў.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці зрабіць гэта па аб’ектыўных прычынах. У некаторых мясцовасцях прынята захоўваць пост таксама ў Вялікую суботу.

Пробашч парафіі, па справядлівай прычыне і згодна з прадпісаннямі дыяцэзіяльнага біскупа, у паасобных выпадках можа ўдзяліць дыспенсу (вызваліць ад абавязку) адносна захавання пакаяннага дня або замяніць гэты абавязак на іншыя пабожныя ўчынкі (пар. кан. 1245 Кодэкса Кананічнага Права).

Вернікі могуць дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.

Вялікі пост заканчваецца перад Імшой Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Імшою Вячэры Пана пачынаецца Пасхальны Трыдуум.

кс. Кірыл Бардонаў 
Паводле Catholic.by


Расклад калядных сустрэч з удзелам іерархаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Калядныя сустрэчы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB будуць праходзіць з 8 снежня 2018 г. да 8 студзеня 2019 г.

4 студзеня (пятніца)

18:30 – святая Імша і сустрэча з удзельнікамі пілігрымкі Магілёў-Бялынічы (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказны – кс. Юзаф Сярпейка)

5 студзеня (субота)

18:00 – Нешпары і сустрэча з Мінскім катэдральным капітулам (бп. Юрый Касабуцкі). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны – кс. кан. Антоні Клімантовіч)
18:00 – святая Імша і сустрэча з моладдзю ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя – а. Ежы Вежхоўскі CMF, а. Віталій Чабатар CMF)

6 студзеня (нядзеля)

10:00 – святая Імша і сустрэча з дзецьмі, моладдзю, удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў Бабруйскага дэканату (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (адказны – кс. кан. Андрэй Яркавец)
11:00 – святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі ўсіх сямейных рухаў архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч)

8 студзеня (аўторак)

18:30 – святая Імша і сустрэча з міністрантамі і іх бацькамі (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя – кс. Віталій Маргуноў, кс. Юзаф Сярпейка)

Паводле catholic.by


Папа Францішак заклікае да ружанцовай малітвы і малітвы за Касцёл праз заступніцтва св. Арханёла Міхала

Святы Айцец заклікаў вернікаў ва ўсім свеце ў кастрычніку штодзённа маліцца на ружанцы, каб Багародзіца захоўвала Касцёл пад сваім плашчом і бараніла яго ад нападкаў д’ябла. Папа таксама просіць завяршаць Ружанец малітвай праз заступніцтва св. Арханёла Міхала:

Святы Арханёле Міхале! Беражы нас у змаганні
супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю.
Князю Войска Нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану
і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Амэн.


Будслаў 2018. Праграма ўрачыстасці

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1-2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».

1 ліпеня

  • 13:00 – 17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 18:00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 20:00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-каталіцкай Царквы)
  • 20:30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
  • 21:30 — Рахунак сумлення
  • 22:30 — З моладдзю ў малітве
  • 23:30 — працэсія са свечкамі і копіяя абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 24:00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)

2 ліпеня

  • 02:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
  • 02:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06:00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
  • 07:00 — Фацімскі Ружанец
  • 08:30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
  • 10:00 — Сужэнскія сустрэчы
  • 10:20 — прэзентацыя Новаго Запавету на беларускай мове
  • 11:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)

На заканчэннне ўрачыстасці — Апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.

«Неабходна, каб, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, мы сваім сапраўдным хрысціянскім сведчаннем заўсёды выказвалі нашу радасць і веру ва ўваскрасенне, якое вядзе ў шчаслівую будучыню», — адзначае арцыбіскуп.

Падрабязней

Кожны католік, рыхтуючыся прыняць святую Камунію, не павінен забываць пра тое, што акрамя малітоўнай падрыхтоўкі да прыняцця Цела і Крыві Пана, існуе яшчэ адна вельмі важная практыка — пост.

Падрабязней

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».